ЗАЗ-968 «Запарожац» (Экспартаваўся пад брэндам «Yalta») — савецкі малалітражны аўтамабіль, які вырабляўся Запарожскім аўтамабільным заводам з 1970 па 1994 гады.
На базе аўтамабіля ствараліся спецыяльныя версіі для кіроўцаў, якія маюць абмежаванні па здароўю. Значная частка Запарожцаў (да 30 % ад агульнага выпуску) паступала ў органы сацзабеспячэння і і размяркоўвалася бясплатна або са значнымі скідкамі.
ЗАЗ-968 / ЗАЗ-968А
У 1971 годзе ЗАЗ-968 змяніў на канвееры мадэль ЗАЗ-966. Асноўнае адрозненне ад папярэдняй мадэлі заключалася ва ўсталяванні мадэрнізаванага рухавіка МеМЗ-968. Першапачаткова знешне мадэль практычна не адрознівалася ад ЗАЗ-966.
У 1973, у сувязі з узмацненнем сусветных патрабаванняў да пасіўнай бяспекі аўтамабіляў, з’явіўся новы варыянт — ЗАЗ-968А. Ад базавай мадэлі ён адрозніваўся абноўленым вонкавым выглядам, траўмабяспечным рулём з энергапаглынаючым элементам, тармазамі з асобным прывадам на пярэднія і заднія колы, рамянямі бяспекі і замком запальвання з супрацьугонным механізмам. Гэтая мадэль серыйна выпускалася да 1980 года, і пастаўлялася як на ўнутраны, так і на знешні рынак, пры гэтым вытворчасць мадэлі ЗАЗ-968 паступова памяншалася і спынілася ў 1978 годзе.
Мадыфікацыі ЗАЗ-968 і ЗАЗ-968А ЗАЗ-968АП — пікап, які выкарыстоўваўся ў якасці ўнутрызаводскага транспарту; ЗАЗ-968АБ — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаныя ці ампутаваныя абедзве нагі; ЗАЗ-968АБ2 — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную правую нагу; ЗАЗ-968АБ4 — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную левую нагу; ЗАЗ-968Р — для інвалідаў, якія маюць здаровыя адну руку і адну нагу;
ЗАЗ-968М
У 1979 годзе ў серыю пайшоў ЗАЗ-968М з абноўленым знешнім выглядам.
Адрозненні ЗАЗ-968М ад ЗАЗ-968А Заднія ліхтары (у 968А круглыя, у 968М — мадэрнізаваныя, прамавугольныя). Мадэрнізаваная панэль прыбораў (як раней на ЗАЗ-968АЭ). Панэль пераду змяніла форму, стала выпуклай (гэта дазволіла павялічыць аб’ём багажніка), на ёй з’явіліся прамавугольныя (замест круглых) указальнікі паваротаў, акантоўка фар — з чорнага пластыка, арнамент спераду заменены на чорную паласу з надпісам «968М». Бамперы атрымалі з’ёмныя бакавыя часткі з пластыка і сярэднюю гумавую паласу. Такім чынам, у ЗАЗ-968М стала менш храміраваных дэталяў. Запасное кола перанесена з багажніка пад капот, справа ад рухавіка. Зменена схема ахалоджвання рухавіка. Паветра пачало паступаць праз штампаваную рашотку ў накрыўцы капота. Замест бакавых паветразаборнікаў («вушэй») у задніх крылах засталіся невялікія адтуліны для вентыляцыі маторнага адсека.
Мадыфікацыі ЗАЗ-968М Базавай была мадыфікацыя ЗАЗ-968М-03 з 40-моцным рухавіком працоўным аб’ёмам 1197 см³. З 1979 па 1982 гады базавай мадэллю рухавіка быў МеМЗ-968Э з карбюратарам К-127, а з 1983 — МеМЗ-968Н з карбюратарам К-133 або К-133А. У 1979 годзе сталі вырабляць мадыфікацыю ЗАЗ-968М-005 абсталяваную рухавіком МеМЗ-966Г (28 к.с., 887 см³). Акрамя таго, да 1 студзеня 1983 года ўсталёўваліся рухавікі з карбюратарам ДААЗ-2101-20: МеМЗ-968ГЭ магутнасцю 45 к.с., ступень сціску 7,2, і МеМЗ-968БЭ магутнасцю 50 к.с., ступень сціску 8,4.
ЗАЗ-968МП — пікап, які выкарыстоўваўся ў якасці ўнутрызаводскага транспарту; 3A3-968МБ — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаныя ці ампутаваныя абедзве нагі; ЗАЗ-968МД — з рухавіком магутнасцю 40 к.с. — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную нагу. ЗАЗ-968МГ — з рухавіком магутнасцю 28 к.с. — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную нагу. ЗАЗ-968МР — для людзей з адной пашкоджанай рукой і адной нагой. Мадыфікацыя абсталёўвалася электравакуумным паўаўтаматам кіравання счаплення.
Канструкцыя Асаблівасцямі мадэлі з’яўляюцца: заднематорная кампаноўка, V-падобны рухавік паветранага ахалоджвання ў адным блоку з трансмісіяй, аўтаномны ацяпляльнік.
Запарожац меў кузаў тыпу седан з дзвюма дзвярыма. Для таго, каб сесці на заднія сядзенні, неабходна было адкінуць пярэднія. Самі сядзенні маглі трансфармавацца ў спальныя месцы. Інтэр’ер салона быў выкананы са скураміту, а панэль прыбораў з пластыку і пенаполіурэтану.
Тэхнічныя характарыстыкі + Тэхнічныя характарыстыкі ЗАЗ-968 / 968А / 968М Мадэль ЗАЗ-968 ЗАЗ-968А ЗАЗ-968М-03 Выпуск 1970—1979 1973—1980 1979—1994 Рухавік 4-цыліндравы, V-падобны, карбюратарны, 4-тактны, паветранага ахалоджвання Мадэль МеМЗ-968 МеМЗ-968Н Аб’ём 1197 см³ 1197 см³ 1197 см³ Дыяметр цыліндру × ход 76 × 66 мм 76 × 66 мм 76 × 66 мм Ступень сціску 7,2 7,2 7,2 Магутнасць пры аб / хв 41 к.с. пры 4200-4400 41 к.с. пры 4200-4400 41 к.с. пры 4200-4400 Каробка перадач Механічная, чатырохступеньчатая Кузаў двухдзверны седан Колькасць месцаў 4 Маса багажу 40 кг 40 кг 40 кг Падрыхтаваная маса 790 кг 840 кг 840 кг Поўная маса 1110 кг 1160 кг 1160 кг Памеры Д × Ш × В 3730 × 1570 × 1400 мм 3730 × 1570 × 1400 мм 3765 × 1490 × 1400 мм Колавая база 2160 мм Дарожны прасвет 190 мм 190 мм 185 мм Памер шын 6,15-13" Ёмістасць паліўнага бака 40 л 40 л 40 л Максімальная хуткасць 118 км/г 118 км/г 118 км/г Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 38 с 38 с 32 с Расход паліва 6,2 л/100 км 6,2 л/100 км 7,4 л/100 км
Гл. таксама ЗАЗ-966
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
968 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі 1970-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1980-х