Свяшчэнная ліга або Святая ліга — назва некалькіх саюзаў.

Свяшчэнная ліга (1495), Ліга Венецыі — альянс некалькіх праціўнікаў французскай гегемоніі ў Італіі. Арганізаваны Папам Аляксандрам VI. Свяшчэнная ліга (1538) — саюз хрысціянскіх дзяржаў, арганізаваны Папам Паўлам III па патрабаванні Венецыянскай рэспублікі. Свяшчэнная ліга (1571) (, ) — кааліцыя каталіцкіх дзяржаў (1571—1573) для супрацьстаяння асманскай экспансіі ва ўсходнім Міжземнамор’і. Свяшчэнная ліга (1684) — заснавана Папам Інакенціем XI у 1684 годзе для супрацьстаяння Асманскай імперыі ў Вялікай турэцкай вайне. Уключала Свяшчэнную Рымскую імперыю, Венецыянскую рэспубліку, Рэч Паспалітую і, пазней, Расію. Свяшчэнная ліга (1717) — кааліцыя Партугаліі, Венецыі і Мальты супраць Атаманскай імперыі.