Шывелу́ч () — дзеючы вулкан на поўначы Камчаткі (Расія).

Вулкан размешчаны за 50 км ад пасёлка Ключы, за 450 км ад горада Петрапаўлаўск-Камчацкі. Вышыня вулкана 3283 м. Складзены з андэзітаў, дацытаў і базальтаў. Прыкладны ўзрост складае 60—70 тыс. гадоў. Вывяржэнні частыя. На схілах лясы і зараснікі кедравага сланіку.

Вывяржэнні 11 красавіка 2023 года ў 00.54 па мясцовым часе адбылося вывяржэнне, попел дасягнуў вышыні не менш за 16 кіламетраўНа Камчатке произошло извержение вулкана Шивелуч. Адбыўся найбуйнейшы за 60 гадоў попелападУсё ў попеле: вывяржэнне вулкана адбылося на Камчатцы. Федэральнае агенцтва паветранага транспарту Расіі прысвоіла вывяржэнню «чырвоны» (максімальны) код небяспекіРосавиация предписала перевозчикам корректировать маршруты из-за извержения вулкана на Камчатке.

З 7 па 10 лістапада 2024 года адбылося новае вывяржэнне вулкана з выкідам попелу на 11 км і практычна поўным разбурэннем лававага купала «300 гадоў РАН», размешчанага ў раёне Старога Шывелуча на захадзе вулкана. Лахары і піракластычныя патокі сышлі ў заходнім напрамку, у навакольных пасёлках назіраўся пеплападУченые изучают последствия извержения вулкана Шивелуч на Камчатке.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Вулкан Шивелуч // Сайт Института вулканологии и сейсмологии ДВО РАН

Катэгорыя:Стратавулканы Катэгорыя:Вулканы Камчацкага края Катэгорыя:Актыўныя вулканы