Віктар Аляксандравіч Шылко (нар., в. Зарэчча, ) — беларускі мастак.
Біяграфія Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
Раннім творам уласціва рэалістычная трактоўка вобразаў: «Вясна» (1976), «Антонаўскія яблыкі» (1979), «Каляды» (1981), «Гандляр кветкамі» (1983), «Мір на зямлі» (1980). З сярэдзіны 1980-х гадоў кампазіцыі набываюць фармальна-жывапісны характар: «Падзенне», «Малевічу прысвячаецца», «Стыхія» (усе 1988), «Апошні трамвай», «Белая карціна» (абедзве 1989), «Космас» (1990), «Раніца» (1993), «Яблык Евы» (2000), «Два», «Рытмы вечара», «Ноч уваходзіць у горад» (усе 2002). Творы вызначаюцца асацыятыўнай вобразнасцю, дынамікай кампазіцыйных рытмаў, эмацыянальнай выразнасцю колераў.
Літаратура
Шылко Віктар Аляксандравіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 721. Першы Міжнародны пленэр “Малевіч. Уновіс. Сучаснасць” : каталог / мастак і склад. А.І. Дасужаў. – Мн., 1995. – С. 63.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі