Остзейскае дваранства — сукупная назва курляндскага, ліфляндскага і эстляндскага дваранства. Этнічна належалі, галоўным чынам, да остзейскіх (балтыйскіх, прыбалтыйскіх) немцаў.
Паходжанне остзейскага дваранства Остзейскае дваранства паходзіць у значнай частцы ад рыцараў Нямецкага (тэўтонскага) ордэна, выхадцаў з Германіі, якія агнём і мячом звярталі ў XIII — XIV стагоддзі ў хрысціянства на ўсходнім узбярэжжы Балтыкі балтыйскія і прыбалтыйска-фінскія плямёны імем Рымскага Папы і каталіцкай царквы, а новазвернутых язычнікаў, продкаў латышоў і эстонцаў, звярнулі ў паднявольных працаўнікоў на заваяваных землях Латвіі і Эстоніі. Замацаваўшыся ў заваяваных землях (ням. Ost-See — Усходняе мора, г.зн. Балтыйскае) яны заснавалі там гарады і крэпасці, і ўвялі феадальнае кіраванне. Ужо ў XVI стагоддзі остзейскія дваране перайшлі з каталіцтва ў лютэранства, заваяваныя для царквы ўладанні абвясцілі сваёй уласнасцю, а звернутых імі ў каталіцтва мясцовых жыхароў перазвярнулі ў лютэранства.
Остзейскае дваранства напачатку XX стагоддзя Падчас Першай сусветнай вайны остзейскія дваране сталі ініцыятарамі і камандзірамі мясцовых прагерманскіх нямецкіх ваенных фарміраванняў у Латвіі і Эстоніі — прыбалтыйскага ландэсвера. З дапамогай гэтых ваенных фарміраванняў яны спрабавалі перашкодзіць здабыццю падчас распаду Расійскай імперыі незалежнасці Латвіі і Эстоніі, захапіць там уладу і стварыць на іх землях нямецкае герцагстваСмирин Г., Основные факты истории Латвии — Рига: Sl, 1999, манархам якога будзе прускі кароль. Пацярпеўшы паражэнне ў Эстонскай вызваленчай вайне, у якой супраць іх на боку ўзброеных сіл Эстоніі ваявалі і латышскія часці, шматлікія прыбалтыйскія немцы рэпатрыяваліся ў ГерманіюGesetz über die Angelegenheiten der Vertriebenen und Flüchtlinge: § 1 Vertriebener . Нямала актыўных нацыстаў былі выхадцамі з остзейскіх дваран.
Гл. таксама Балтыйскія немцы
Літаратура Андреева Н.С. Статус немецкого дворянства в Прибалтике в начале XX в. // Вопросы истории. 2002. № 2. С. 44-61; Андреева Н.С. Прибалтийские немцы и российская правительственная политика в начале XX в. СПб.: «Мiръ», 2008. 310 С.
Катэгорыя:Дваранства Катэгорыя:Гісторыя Латвіі Катэгорыя:Гісторыя Эстоніі