Балтыйскія немцы ці прыбалтыйскія немцы (; , , літаральны пераклад «нямецкія балтыйцы»); таксама остзейскія немцы (ад нямецкага Ostsee — Балтыйскае мора) — этнічная нямецкая (нямецкамоўная) меншасць, якая з XII стагоддзя пражывала на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, на тэрыторыі сучасных Эстоніі, Латвіі і Літвы. Балтыйскія немцы складалі верхнія пласты грамадства — арыстакратыю (дваранства) і большую частку сярэдняга саслоўя — свабодных гарадскіх грамадзян (бюргераў) у тагачасных правінцыях Курляндыя, Ліфляндыя і Эстляндыя і аказалі значны ўплыў на культуру і мову мясцовых жыхароў — сучасных эстонцаў і латышоў.
У сучаснай Германіі, якая мае багатую гісторыю рэпатрыяцыі этнічных немцаў з гістарычных эксклаваў, тэрмін «балтыйскія немцы» мае такое ж легітымнае этнографа-гістарычнае ўжыванне, як і напрыклад, «судэцкія немцы» (), «сілезскія немцы» (), «карпацкія немцы» () і да т.п.
Гл. таксама Остзейскае дваранства Расійскія немцы
Катэгорыя:Народы Латвіі Катэгорыя:Народы Эстоніі Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Катэгорыя:Немцы Немцы
Катэгорыя:Нямецкая дыяспара