Герб Французскай Палінезіі быў прыняты ў 1984 годзе.

Апісанне герба На белым крузе намалявана чырвонае каноэ з чырвонымі парусамі і 5 людзей чорнага колеру ў ім. За ім 10 залатых сонечных прамянёў у верхняй частцы герба. У ніжняй частцы намалявана 5 сініх хваль.

Абгрунтаванне сімволікі 5 людзей у каноэ сімвалізуюць 5 архіпелагаў Французскай Палінезіі. Сонечныя прамяні прысутнічаюць у якасці крыніцы жыцця. Сінія хвалі паказваюць значнасць мора ў жыцці дзяржавы. Мора з'яўляецца крыніцай дастатку.

Катэгорыя:Гербы дзяржаў Катэгорыя:Французская Палінезія