Ге́рман Ю́нкер (, — , ) — нямецкі егіптолаг. Прафесар Венскага ўніверсітэта (з 1909). У 1929-38 дырэктар Каірскага аддзялення Нямецкага археалагічнага інстытута і прафесар Каірскага ўніверсітэта. Член Аўстрыйскай (1919), Прускай (1922), Баварскай (1932), Саксонскай (1957) і іншых акадэмій навук. У 1910-12 кіраваў раскопкамі ў Паўночнай Нубіі, у 1912-29 (з перапынкам) — у Гізе.

Сачыненні Pyramidenzeit. Das Wesen der altägyptischen Religion, Einsiedein, 1949; Giza, Bd 1-12, W. — Lpz., 1929-55.

Катэгорыя:Егіптолагі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Каірскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Аўстрыйскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Баварскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Саксонскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены НСДАП