Ёнас Густаў Вільгельм Цандэр (, , Стакгольм - , там жа) — шведскі фізіятэрапеўт, заснавальнік механатэрапіі, акадэмік Шведскай акадэміі навук (1896).
Медыцынскую адукацыю атрымаў ва ўніверсітэце Упсалы (1855-60). У 1865 заснаваў першы ў свеце медыка-механічны інстытут для аднаўлення функцый суставаў і цягліц пасля траўматычных пашкоджанняў і лячэння хвароб абмену рэчываў з дапамогай актыўна-пасіўных практыкаванняў. Сканструяваў для гэтага дзясяткі апаратаў, дзеянне якіх заснавана на прынцыпе рычага.
Спасылкі Dr. Gustav Zander — Studio Uma - Health and Wellness.
Катэгорыя:Медыкі Швецыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Стакгольме Катэгорыя:Памерлі ў Стакгольме