Юры Улуатс (;  — ) — эстонскі палітык, апошні прэм’ер-міністр незалежнай Эстоніі да яе далучэння да СССР, пасля чаго — в.а. Прэзідэнта Эстоніі ў выгнанні. Быў таксама вядомы як адвакат.

Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце (1910—1918). Пасля гэтага выкладаў рымскае права і эстонскае права ў Тартускім універсітэце да 1944 года. Быў таксама рэдактарам газет «Кая» (эст. «Kaja») 1919—1920 і «Постымеес» (1937—1938).

Быў дэпутатам Рыйгікогу ў 1920—1926 і ў 1929—1932. Займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны з 1938 па чэрвень 1940 года. Пасля фарміравання марыянеткавага прасавецкага ўрада Эстоніі на чале з Варэсам, які падпарадкоўваўся Маскве і не прызнанаваўся ніводнай дзяржавай акрамя СССР і нацысцкай Германіяй, і пасля арышту прэзідэнта Канстанціна Пятса, стаў па канстытуцыі выконваючым абавязкі прэзідэнта Эстоніі.

Пасля акупацыі Эстоніі нацысцкай Германіяй у 1941 годзе ў ходзе Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй Х. Мяэ. У 1944 годзе ў якасці кіраўніка прыняў удзел у дзейнасці Эстонскага Нацыянальнага камітэта, створанага пры згодзе акупацыйных уладаў. У пачатку 1944 публічна заклікаў эстонцаў уступаць у эстонскія падраздзяленні Германскай арміі (20-я дывізія СС) для абароны Эстоніі ад Чырвонай Арміі.

Разам з некаторымі міністрамі Юры Улуатс збег у Стакгольм, дзе ўрад у выгнанні працягваў дзейнічаць да афіцыйнай перадачы паўнамоцтваў прэзідэнту незалежнай Эстоніі Ленарта Меры ў 1992 годзе. Пасля прыбыцця ў Швецыю Улуатс памёр ад хваробы.

Катэгорыя:Спецыялісты па рымскім праве Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Эстоніі Катэгорыя:Прэзідэнты Эстоніі Катэгорыя:Эстонскія калабарацыяністы ў Другой сусветнай вайне