Чэслаў Не́ман, сапр. Чэслаў Юліюш Выджыцкі (); , Старыя Васілішкі, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Шчучынскі раён Беларусі — , Варшава) — польскі музыка беларускага паходжання.
Жыццё і творчасць Чэслаў Выджыцкі нарадзіўся ў Старых Васілішках у міжваеннай Польшчы. Маці Ганна паходзіла з роду Маркевічаў. Бацька Антоній Выджыцкі быў рымарам, вырабляў вупраж для коней. Акрамя таго, ён шыў боты, ды таксама настройваў розныя інструменты (дома было сваё піяніна), даглядаў касцельны арган і часам падмяняў арганіста. Быў заснавальнікам духавога аркестру.
Чэслаў навучаўся ў музыкальным педагагічным вучылішчы ў Гродна, па класе домры. Як згадваў яго аднакурснік і сябра Мікалай Шышыгін, Чэслаў быў выключна адукаваным чалавекам, але вельмі сумаваў па сваіх Старых Васілішках і часта ездзіў, прапускаючы заняткі. Пасля года навучання быў выключаны з вучылішчаКарневіч М. Чэслаў Неман вучыўся ў Гродне // Биржа Информации № 325, 29.04.2004..
У 1958 сям’я Выдрыцкіх пераехала ў Гданьск, дзе Чэслаў паступіў у вышэйшую музычную школу. У пачатку 1960-х ён ужо пачаў выступаць на польскай эстрадзе, а ў 1962 стаў удзельнікам ансамбля «Niebiesko-Czarni», дзе быў не толькі вакалістам, але і складаў песні. Група карысталася поспехам як у Польшчы, так і за яе межамі, і нават выступала ў парыжскай «Алімпіі». Менавіта ў гэты перыяд Выджыцкі ўзяў сабе псеўданім Неман (у гонар ракі Нёман, на якой ён вырас).
Першае прызнанне прыйшло да артыста ў 1964, калі Марлен Дытрых запісала нямецкую версію яго песні «Czy mnie jeszcze pamiętasz?». У 1966 Чэслаў пачаў складаць матэрыял у духу соўл, а для радыёпраграм запісаў некалькі рускіх народных песень.
Калі Неман другі раз трапіў у Парыж, яму давялося выступаць разам з такімі знакамітасцямі як «Spencer Davis Group», «Kinks» і «Pretty Things». З-за мяжы Чэслаў вярнуўся з ідэямі хіпі. Ён адгадаваў доўгія валасы, цалкам змяніў імідж, а яго новыя музычныя прыхільнасці былі пад моцным уплывам чорнага соўла.
У пачатку 1967 Неман пайшоў з «Niebiesko-Czarni» і распачаў уласную кар’еру, сабраўшы гурт «Akwarele». Улетку таго жа года Чэслаў выступіў на фестывалі ў Сопаце, дзе зрабіў сенсацыю песняй «Dziwny jest ten świat» (Дзіўны гэты свет). Песня прынесла спеваку першую прэмію. З «Акварэлямі» Неман запісаў тры альбомы (з іх найбольш удалыя першыя два), правёў некалькі тураў і прыняў удзел у шэрагу фестываляў.
У 1969 Чэслаў у цалкам новым асяроддзі стварыў альбом «Niemen Enigmatic», дзе выкарыстаў вершы вядомага польскага паэта Цыпрыяна Норвіда.
У пачатку 1970-х у творчасці музыкі ў адрозненне ад ранніх соўл-арыентаваных прац пачалі пераважаць прагрэсіўныя павевы. Змена стылю запатрабавала і змены суправаджальнага складу, і цяпер каманда артыста, якая складалася з будучых членаў «SBB», звалася проста «Niemen». Новы калектыў шмат гастраляваў у сябе на радзіме, выязджаў у Германію, Чэхаславакію, Фінляндыю і Венгрыю, а таксама стаў удзельнікам цырымоніі адкрыцця XX Летніх Алімпійскіх гульняў у Мюнхене.
У гэты перыяд Чэслаў запісаў для фірмы «CBS» некалькі англамоўных пласцінак. У 1974 Неман сабраў чарговы праект, «Aerolit», з якім выпусціў джаз-рокавы альбом. Новая каманда распалася вельмі хутка, і наступную пласцінку музыка запісваў практычна ў адзіночку. Калі гучанне «Katharsis» было чыста электронным, то праца 1978 «Idee Fixe» з’яўлялася рознапланавай. Тут можна было пачуць і фальклорныя стылізацыі, і электронны авангард, і фанк, і шматузроўневыя імправізацыі. Да канца 1970-х гастрольная дзейнасць артыста моцна скарацілася. Кружэлка «Postscriptum», выпушчаная супраць волі музыкі, як бы падводзіла рысу вялікага этапу яго творчага шляху.
У 1980-х Неман эксперыментаваў з электроннымі гукамі, а потым захапіўся камп’ютарнай графікай. Перад тым, як знікнуць з поля зроку на доўгі час, Неман выступіў на канцэрце «Old Rock Meeting», прысвечаным 25-годдзю польскага року, і ў 1989 выпусціў альбом «Terra Deflorata».
17 студзеня 2004 Чэслаў Неман памёр ад раку. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. У апошнюю дарогу артыста праводзілі найбліжэйшыя родныя, сябры, прадстаўнікі ўладаў і фанаты. Урну з рэшткамі Немана пахавалі ў катакомбах. Калі пачыналася пахаванне, з ініцыятывы Радыётройкі на ўсіх радыёстанцыях Польшчы загучала найбольш вядомая песня з рэпертуару Чэслава Немана «Дзіўны гэты свет».
Дыскаграфія 1967 Dziwny jest ten świat (LP) 1968 Sukces (LP) 1969 Czy mnie jeszcze pamiętasz? (LP) 1970 Enigmatic (LP) 1971 Niemen (2 LP, tzw. «Czerwony Album») 1972 Strange is This World (LP, wyd.RFN) 1973 Ode to Venus (LP, wyd. RFN) 1973 Niemen Vol. 1 i Niemen Vol. 2 (2 LP, tzw. «Marionetki») 1973 Russische Lieder (LP, wyd. RFN) 1974 Mourner’s Rhapsody (LP, wyd. RFN, Wielka Brytania, USA) 1975 Niemen Aerolit (LP) 1976 Katharsis (LP, całkowicie elektroniczna muzyka) 1978 Idee Fixe (2 LP + SP) 1979 The Best Of Niemen (LP) 1980 Postscriptum (LP) 1982 Przeprowadzka (MC) 1989 Terra Deflorata (LP) 1991 Terra Deflorata (wersja rozszerzona) (CD) 1991 Gwiazdy mocnego uderzenia: Czesław Niemen (LP) 1993 Mouner’s Rhapsody (wersja poprawiona i uzupełniona) (CD, wyd. USA) 1995 Sen o Warszawie (CD) 2001 Czas jak rzeka (CD) 2001 spodchmurykapelusza (CD) 2002 od początku I (6 CD) 2003 od początku II (6 CD) 2007 41 Potencjometrów Pana Jana
Крыніцы
Літаратура Даўлашэвіч І. Там кожны дзень — гэта скарб // Лідскі летапісец № 27-28.
Спасылкі
Сяргей Дубавец. Чэслаў Немэн. Перадача «Вострая Брама» // «Радыё Свабода», эфір 26 Студзеня 2004 Т. Кавэцкая. Дзіўны свет Чэслава Немэна // Наша Ніва 16 сакавіка 2007 Палякі даводзяць да ладу родны дом Чэслава Немэна — Беларуская служба Радыё «Свабода»
Катэгорыя:Музыканты Польшчы Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне