Карл Фрыдрых Цэльтэр (; , Берлін — , Берлін) — нямецкі кампазітар, педагог і дырыжор.
Вучань капельмайстра і кампазітара К. Ф. К. Фаша. З 1800 года ўзначальваў заснаваную яго настаўнікам Пеўчую акадэмію ў Берліне, ў 1807 годзе заснаваў у Берліне Школу аркестравай гульні, у 1809 годзе — першае ў Германіі аматарскае мужчынскае харавое таварыства «Лідэртафэль», у 1822 годзе — каралеўскі інстытут царкоўнай музыкі. Выкладаў у Берлінскім універсітэце.
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Германіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Германіі Катэгорыя:Музычныя педагогі Германіі Катэгорыя:Ёган Вольфганг Гётэ