Цэнтральны канал () — канал у дэпартаменце Сона і Луара (Бургундыя). Канал быў пабудаваны ў 1784-1791 гадах і злучае рэкі Сона і Луара, мае даўжыню 112 км і 61 шлюз. Пачынаецца канал у Шалон-сюр-Соне на рацэ Сона, канчаецца, злучаючыся з Бакавым (абводным) каналам Луары ў Дзігуэне. Вышэйшы пункт - 301 м над узроўнем мора, найнізкі - 175 м у Шалон-сюр-Соне. Важнейшыя парты - Дзігуэн, Монса-ле-Мін, Шаньі, Шалон-сюр-Сон.
Спасылкі
Canal du Centre & Roanne — артыкул пра Цэнтральны канал.
Катэгорыя:Сона і Луара Катэгорыя:Каналы Францыі Катэгорыя:Басейн Луары Катэгорыя:Басейн Роны Катэгорыя:З’явіліся ў 1791 годзе Катэгорыя:Каналы паводле алфавіта Катэгорыя:1791 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Францыі