Бро́дна — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні возера 0,51 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі 3 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 2,2 м. Аб’ём вады ў возеры 1,13 млн м³. Плошча вадазбору 3,7 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны нізкія і тарфяністыя, паўночна-усходнія пясчаныя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера забалочаныя, паўночна-заходнія сплавінныя, на паўночным усходзе нізкія і пясчаныя. Дно плоскае. Большая частка дна (95 %) выслана слоем сапрапелю. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у возера Нешчарда. Падводная расліннасць адсутнічае. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 15—20 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка і інш.

Літаратура

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. ВСЕ ОЗЁРА БЕЛАРУСИ: Популярная иллюстрированная энциклопедия — Т.1.

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нешчарды