Музей Кішцэлі () — гістарычны музей у Будапешце, размешчаны ў маляўнічым зялёным кутку Обуды ў аднайменным замку ў стылі барока, які быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі для кляштара трынітарыяў. Некаторы час у сценах Кішцэлі размяшчаліся казармы, а затым бальніца. У наш час філіял Музея гісторыі Будапешта. Экспазіцыя Музея Кішцэлі прысвечана новай і найноўшай гісторыі Будапешта і на падставе дакументальных матэрыялаў асвятляе ролю Будапешта ў гісторыі краіны. Самы вядомы экспанат музея — станок, на якім аддрукавалі «Народную песню» Шандара Петэфі, у якой ён заклікаў венгерскі народ да рэвалюцыйнай барацьбы. У палацы Кішцэлі таксама размяшчаецца сталічная карцінная галерэя.
Літаратура Венгрия. Издательство «Вокруг света», 2009 ISBN 978-5-98652-226-5 Михаэль Херл. Будапешт. Издательство Polyglott, 1996 ISBN 5-88395-021-3
Спасылкі
Даведнік па Венгрыі. Музей Кішцэлі Музей Кішцэлі
Катэгорыя:Музеі Будапешта Катэгорыя:Гістарычныя музеі Венгрыі Катэгорыя:Мастацкія музеі Венгрыі Катэгорыя:Палацы Будапешта