thumb thumb Алімпійскі стадыён «Фішт» — стадыён горада-курорта Сочы. Пабудаваны да XXII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы ў 2014 годзе. Размешчаны ў Адлеры, у Алімпійскім парку.
7 лютага 2014 года на стадыёне «Фішт» адбылася цырымонія адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў. Тут жа адбудзецца цырымонія іх закрыцця.
thumb
Стадыён атрымаў назву ад аднайменнай горнай вяршыні ў заходняй частцы Галоўнага Каўказскага хрыбта (у перакладзе з адыгейскай мовы слова «фішт» азначае «белая галава»).
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сочы Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Расіі Катэгорыя:Стадыёны чэмпіянату свету па футболе 2018 Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе Катэгорыя:Спорт у Сочы Катэгорыя:Зімовыя Алімпійскія гульні 2014