Брытанік — Клаўдзій Тыберый Цэзар Брытанік () (нарадзіўся  — ) — сын імператара Клаўдзія і Месаліны.

Прыдомак атрымаў з нагоды перамогі бацькі ў Брытаніі. Пасля ўсынаўлення Клаўдзіем Нерона Брытанік быў абвешчаны ідыётам і эпілептыкам, і пазбаўлены права на трон. Нерон, стаўшы імператарам, загадаў атруціць Брытаніка.

Магчымай выявай Брытаніка з’яўляецца статуя хлопчыка з Вялеі, апранутага ў тогу (захоўваецца ў Парме).