Лабе́лія До́ртмана (Lobelia dortmanna) — рэдкая прыбярэжна-водная расліна роду Лабелія сямейства , занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі і Расіі. Вядомая ў Заходняй Еўропе пад назвай водная лабелія (, ).

Батанічнае апісанне

Травяністая расліна. Каранёвая сістэма махрыстая, моцна развітая. Лісце лінейнае, даўжынёй да 7,5 см, сабранае ў прыкаранёвую разетку, якая знаходзіцца пад вадой. Кветаносныя сцёблы бязлісцевыя альбо пакрытыя шматлікімі дробнымі лускавінкамі, выступаюць над вадой падчас цвіцення і плоданашэння.

Кветкі званочкавай формы, бела-блакітныя, радзей белыя ці пурпурныя, сабраны ў друзлую аднабокую гронку на верхавіне сцябла, альбо сядзяць паасобку ў пазухах лісця.

Цвіце ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, плоданасіць у жніўні. Плод — сухая прадаўгаватая каробачка, раскрываецца двума створкамі. Насенне дробнае, падоўжана-грудкаватае, распаўсюджваецца ветрам.

Экалагічная характарыстыка Расце ў прыбярэжных зонах прэснаводных вадаёмаў на чыстым пясчаным дне на глыбіні 60-80 см. Сустракаецца паасобку альбо невялікімі групамі; скапленняў не ўтварае. З’яўляецца індыкатарам чысціні вады. Можна выказаць здагадку, што магчымае змяненне ўзроўню азёр ўяўляе для яе значную небяспекуСорокин А. С., Прохорова О. А. Экология, охрана и распространение лобелии Дортмана в Калининском участке южной тайги // Взаимоотношения компонентов биогеоценозов в южной тайге. — Калинин, 1985.. Іншы лімітуючы фактар — забруджванне вадаёмаўКрасная книга. Флора и фауна Архангельской области .

Распаўсюджанне

Лабелія Дортмана з’яўляецца роднай для халодных умераных абласцей Еўропы: Паўночная, Сярэдняя і Усходняя Еўропа (ад Брытанскіх астравоў і паўночнага захаду Францыі на ўсходзе да паўночнага захаду Расіі) і поўначы Паўночнай Амерыкі (абодва ўзбярэжжы)Flora Europaea: Lobelia dortmannaGermplasm Resources Information Network: Lobelia dortmanna .

Рэліктавы від. Усюды рэдкая.

У літаратуры

{| class="toccolours" style="float: right; margin-left: 1em; margin-right: 1em; font-size: 85%; background:#c6dbf7; color:black; width:23em; max-width: 25%;" cellspacing="5" | style="text-align: left;" | Гляджу на кветку-матылёк -лабелія… Палеская краса,а святасці ў ёй, што боязна мне нават дакрануцца. |- | style="text-align: left;" | Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…»Аксана Спрынчан. «На Белым возеры…».

Аксана Спрынчан у вершы «На Белым возеры…» згадвае лабеліюЛабелія Дортмана адзіны від лабеліі ў беларускім Палессі.

Ахоўны статус Від Лабелія Дортмана занесены ў Чырвоныя кнігі Расіі і многіх рэгіёнаў еўрапейскай часткі Расіі, а таксама ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Літаратура

Спасылкі Лобелия в Энциклопедии декоративных садовых растений Lobelia dortmanna in FloraWeb.de'' Лобелия Дортмана в базе данных «Флора сосудистых растений Центральной России»

Катэгорыя:Лабелія Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе