Крыстаф Інерхофер (, нар. , Гайс) — італьянскі гарналыжнік, чэмпіён свету 2011 года ў супергіганце. Двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы, пераможца 6 этапаў Кубка свету. Спецыяліст хуткасных дысцыплін.
У Кубку свету Інерхофер дэбютаваў у 2006 годзе, у снежні 2008 года атрымаў сваю першую перамогу на этапе Кубка свету ў хуткасным спуску. У сезоне 2010/11 выйграў суперкамбінацыі ў Банска, а ў наступным сезоне стаў першым у супергіганце на фінальным этапе ў Шладмінгу. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету з'яўляецца для Інерхофера 8-е месца ў сезоне 2010/11.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у трох дысцыплінах: хуткасны спуск — 19-е месца, камбінацыя — 8-е месца, супергігант — 6-е месца.
За сваю кар'еру ўдзельнічаў у чатырох чэмпіянатах свету (2007, 2009, 2011, 2013): золата ў супергіганце, срэбра ў суперкамбінацыі і бронза ў хуткасным спуску ў 2011 годзе ў Гарміш-Партэнкірхене.
Перамогі на этапах Кубка свету (6) № Сезон Дата Месца Дысцыпліна 1 2008/09 18 сне 2008 Борміа Хуткасны спуск 2 2010/11 26 лют 2011 Банска Суперкамбінацыя 3 2011/12 15 сак 2012 Шладмінг Супергігант 4 2012/13 30 ліс 2012 Бівер Крык Хуткасны спуск (2) 5 19 сту 2013 Венген Хуткасны спуск (3) 6 23 лют 2013 Гарміш-Партэнкірхен Хуткасны спуск (4)
Крыстаф Інерхофер на чэмпіянатах свету Чэмпіянат свету Хуткасны спуск Супергігант Гіганцкі слалам Слалам КамбінацыяУ т.л. суперкамбінацыя 2007 Орэ 38 — — — 2009 Валь-д'Ізер 10 4 — — 15 2011 Гарміш Выява:Bronze medal icon.svg Выява:Gold medal icon.svg — — Выява:Silver medal icon.svg 2013 Шладмінг 14 7 — —
Спасылкі Афіцыйны сайт гарналыжніка
Катэгорыя:Гарналыжнікі Італіі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце