250px|center|Аляксандр Біладо на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы
Аляксандр Біладо (, нар. , , Канада) — канадскі фрыстайліст, двухразовы алімпійскі чэмпіён 2010 і 2014 гадоў у могуле, трохразовы чэмпіён свету ў паралельным могуле (2009, 2011, 2013).
Золата 22-гадовага Біладо на Алімпіядзе ў Ванкуверы стала першым алімпійскім золатам для Канады, выйграным на Алімпійскіх гульнях на яе тэрыторыі, да гэтага ні ў 1976 годзе на летняй Алімпіядзе ў Манрэалі, ні ў 1988 годзе на зімовай Алімпіядзе ў Калгары гаспадары Гульняў залатых медаляў не выйгравалі. Наогул жа золата Біладо стала для Канады трэцім у фрыстайле — у 1994 годзе ў могуле перамог Жан-Люк Брасар, а ў 2006 годзе золата таксама ў могуле выйграла Джэніфер Хейлі.
На Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне заняў 11-е месца ў могуле. Уладальнік Кубка свету 2008/2009 па могулу. За кар'еру выйграў 12 этапаў Кубка свету — 7 у могуле і 5 ў паралельным могуле.
Спасылкі
Сайт Біладо
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Манрэалі Катэгорыя:Фрыстайлісты паводле алфавіта Катэгорыя:Фрыстайлісты Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фрыстайле Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фрыстайле