Цыклапентан, пентаметылен C5H10 — насычаны вуглевадарод аліцыклічнага шэрагу, адзін з найпростых цыклаалканаў.

Бескаляровая, з характэрным пахам вадкасць. Малекулярная маса 70,1 а.а.м. Тэмпература кіпення 49,3 °C, тэмпература плаўлення −93,9 °C, шчыльнасць 0,745 (755Артыкул на сайце ХиМиК.ру ) г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Паказчык праламлення 1,4067. Нерастваральны ў вадзе, змешваецца з бензолам, эфірам, ацэтонам, раствараецца ў этаноле.

Цыклапентан (разам з цыклагексанам і іх алкілвытворнымі) сустракаюцца ў нафце. Выкарыстоўваецца ў якасці пенаўтваральніка замест фрэону ў вытворчасці халадзільнай тэхнікіЧасопіс «ЮНИДО в России».

Спасылкі

Артыкул на сайце ХиМиК.ру Справочник химика 21 Інфармацыя на сайце «Химия и токсикология»

Катэгорыя:Цыклаалканы