Генрых Рудольф Цыле (, , Радэбург, Саксонія — , Берлін) — нямецкі графік.
Вучыўся ў Мастацкай школе ў Берліне (з 1872), у 1872—1907 гадах працаваў літографам. У шматлікіх малюнках і акварэлях, якія друкаваліся ў часопісах «Simplicissimus», «Eulenspiegel», у свабоднай, іранічнай манеры, нярэдка адлюстроўваў побыт берлінскіх рабочых раёнаў (цыклы: «Дзеці вуліцы» і інш.)
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Памерлі ў Берліне Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Графікі Германіі Катэгорыя:Мастакі-карыкатурысты Германіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Берліна