Цыльма (Государственный водный реестр РФ) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Пячора.
Даўжыня ракі 374 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Выток ракі знаходзіцца ў Ціманскім кражы. У верхнім цячэнні цячэ на поўнач, затым паварочвае на ўсход. Спачатку цячэ па ненаселенай мясцовасці, у ніжнім цячэнні ўздоўж ракі праходзіць дарога і размешчаны некалькі пасёлкаў. Цыльма ўпадае ў Пячору насупраць пасёлка Усць-Цыльма. Сярэднегадавы расход вады 234 м³/с (за 54 км ад вусця — 228 м³/секРулёва С. Н. Цильма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Аб’ём гадавога сцёку 7,196 км³/год. Жыўленне пераважна снегавое. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар, ніжэй — раўнінная рака. Найбуйнейшыя прытокі — Косма, Тобыш (левыя), Мыла, Уса (правыя).
Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні на 42 км (на 52 км, да сяла Трусава).
Літаратура Цильма // Природа и природные богатства нашего края: библиографический указатель для школьников / сост. Л. Ф. Корнаухова. — Сыктывкар : Национальная детская библиотека Республики Коми им. С. Я. Маршака, 2011. — 56 с.
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н. Цильма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Прытокі Пячоры