Ян Смекенс (, нар. , Ралтэ, Нідэрланды) — галандскі канькабежац-спрынтар. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2011 на дыстанцыі 500 м. Шматразовы чэмпіён Нідэрландаў на дыстанцыі 500 м. Віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 500 м.

Спартыўная кар'ера На чэмпіянатах Нідэрландаў выступае з 2005 года. У 2008, 2009, 2010, 2012 гадах станавіўся чэмпіёнам Нідэрландаў на дыстанцыі 500 метраў, у 2007 і 2011 — віцэ-чэмпіёнам.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы заняў 6-е месца на 500 м.

У 2011 годзе стаў віцэ-чэмпіёнам на чэмпіянаце Нідэрландаў у спрынтарскім мнагабор'і.

На чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях 2011 заняў трэцяе месца на 500 м.

У сезоне 2012/2013 стаў уладальнікам Кубка свету на дыстанцыі 500 метраў. На этапах Кубка свету з 12 забегаў выйграў 7. На чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях заняў трэцяе месца.

Спасылкі Асабісты сайт Статыстыка выступленняў

Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года