Непрызнаная дзяржава (самаабвешчаная дзяржава) – палітычнае ўтварэнне, якое мае прыкметы суверэннай дзяржавы, такія як дзяржаўныя інстытуты, кантроль над тэрыторыяй, лаяльнасць насельніцтва і інш., але не мае міжнароднай правасуб’ектнасці.
Тэрыторыя такой дзяржавы, як правіла, разглядаецца, як частка суверэннай тэрыторыі адной або некалькіх дзяржаў – членаў ААН. Такія тэрыторыі могуць пазначацца як сепаратысцкія або акупаваныяБРЭ. Непризнанное государство .
Часткова прызнаная дзяржава – палітычнае ўтварэнне, якое мае афіцыйнае прызнанне з боку толькі некаторых дзяржаў – членаў ААН.
Да часткова прызнаных дзяржаў могуць адносіцца як суверэнныя дзяржавы (напрыклад, Ізраіль, КНДР, Рэспубліка Карэя), так і розныя формы непрызнаных дзяржаўБРЭ. Частично признанное государство.
Не ўсе непрызнаныя дзяржавы пазначаюць поўную незалежнасць і міжнароднае прызнанне як канчатковую мэту свайго абвяшчэння. Частка дзяржаў імкнецца атрымаць юрыдычнае прызнанне для магчымага аб’яднання з іншай дзяржавай (Джаму і Кашмір з Пакістанам, Прыднястроўе з РасіяйНевизнане Придністров’я готове приєднатися до Росії — Президент або УкраінайПрезидент Придністров’я не виключає приєднання до України). Частка дзяржаў разглядае свой дэ-факта незалежны статус як пераходны да заключэння пагаднення з цэнтральным урадам па ўмовах існавання, як аўтаноміі ўнутры адзінай дзяржавы (напачатку 1990-х гадоў Рэспубліка Гагаузія ў Малдове, шматлікія расійскія рэспублікі; у наш час — аўтаномныя дзяржавы на тэрыторыі Самалі).
З’яўленне непрызнаных дзяржаў Непрызнаныя дзяржавы з’яўляюцца з-за адсутнасці прававой пераемнасці з папярэднімі дзяржаўнымі ўтварэннямі.
Умоўна па спосабе ўзнікнення іх можна падзяліць на: Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку рэвалюцый. Напрыклад: дзяржавы, якія ўзніклі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі; Францыя пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі 1789 года, Рэспубліка Злучаных Правінцый з 1580 па 1648 гады. Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку нацыянальна-вызваленчай барацьбы (сепаратызму). Напрыклад, да іх ліку адносяць самаабвешчаныя дзяржавы, гэта значыць тыя, што адмысловай дэкларацыяй, законам ці міждзяржаўным дагаворам заявілі пра сваю незалежнасць: ЗША пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1776 годзе; дзяржавы, якія абвясцілі незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт пасля распаду СССР і Югаславіі і г.д. Як правіла, яны не адразу атрымліваюць міжнародна-прававое прызнанне. Два рэжыма, якія прэтэндуюць на ролю легымнага ўрада ўва ўсёй краіне, але кантралююць толькі яе частку. Напрыклад: Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) і Федэратыўная Рэспубліка Германія (Заходняя Германія); Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная Карэя) і Рэспубліка Карэя (Паўднёвая Карэя); Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам (Паўночны В’етнам) і Рэспубліка В'етнам (Паўднёвы В’етнам), Кітайская Народная Рэспубліка (Кантынентальны Кітай) і Рэспубліка Кітай (Тайвань). Такія дзяржавы першапачаткова не прызнаюць адна адну. Дзяржавы, якія ўзніклі праз атрыманне незалежнасці калоній ад метраполіі. Дзяржавы, якія ўзніклі з-за замежнапалітычных гульняў прызнаных дзяржаў. Напрыклад: буферныя дзяржавы: Далёка-Усходняя Рэспубліка, Маньчжоу-го і інш., сінонім — марыянетачная дзяржава: Незалежная Дзяржава Харватыя, Балтыйскія краіны пасля змены дзяржаўнага ладу ў ліпені 1940 года і інш., а таксама так званыя бантустаны: Транскей, Венда, Бапутатсвана і Сіскей.
Сучасныя непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы Новы ўсплёск «самаабвяшчэння» адбыўся на мяжы 1990-х гадоў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі і звязанымі з гэтым этнатэрытарыяльнымі канфліктамі (Нагорна-Карабахская Рэспубліка, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка, Рэспубліка Гагаузія, Рэспубліка Паўднёвая Асеція, Абхазія, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Рэспубліка Сербская Краіна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Косава). Узнік феномен постсавецкіх «непрызнаных дзяржаў», статус якіх не вызначаны, што, аднак, не замінае іх існаванню. Большасць гэтых ўтварэнняў ёсць, па сутнасці, цалкам самастойнымі дзяржавамі, якія маюць эфектыўны дзяржаўны апарат, што карыстаецца масавай падтрымкай з боку насельніцтва. Гагаузія ў канцы 1994 года ўвайшла ў склад Малдовы. У 1995 годзе кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Сербская Краіна, аднавіла Харватыя. У 2000 годзе Расія аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. У 2008 годзе Расія спыніла спробу Грузіі аднавіць кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Рэспубліка Паўднёвая Асеція. У 2009 годзе Шры-Ланка аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндаваў Таміл-Ілам.
Часткова прызнаныя дзяржавы
Часткова прызнаныя дзяржавы, якія фактычна кантраляюць сваю тэрыторыю , абвешчаная пасля ўварвання турэцкіх узброеных сіл на Кіпр у 1974 годзе, абвясціла пра сваю незалежнасць у 1983 годзе. У 2004 годзе тэрыторыя ТРПК была фармальна ўключана ў склад Еўрапейскага саюза як частка Рэспублікі Кіпр. Прызнаецца Турцыяй і Абхазіяй. Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Паўночнага Кіпра часткай рэспублікі Кіпр.
Тэрыторыя былога СССР — паводле канстытуцыі Грузіі, з’яўляецца аўтаномнай рэспублікай у складзе гэтай дзяржавы; з 1992 года — фактычна самастойная, 26 лістапада 1994 года прынята канстытуцыя Абхазіі, паводле якой рэспубліка аб’яўляецца суверэннай дзяржавай і суб’ектам міжнароднага права. Дзяржаўная самастойнасць Абхазіі c 2008 года прызнана 6 дзяржавамі — членамі ААН — РасіяйЗаява Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева , Нікарагуа.Нікарагуа прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі MignewsНікарагуа афіцыйна прызнала Паўднёвую Асецію і Абхазію КоммерсантъНікарагуа афіцыйна прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі РІА «Навіны», Венесуэлайhttp://top.rbc.ru/politics/10/09/2009/328391.shtml РБК — Венесуэла прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, НауруНезалежнасць Абхазіі прызналі наўруанцы, Вануату«Ъ» высвятліў, што Вануату ўсёткі прызнала АбхазіюJOINT STATEMENT On Establishment of Diplomatic Relations Between the Republic of Abkhazia and the Republic of VanuatuVanuatu’s recognition to the Republic of Abkhazia , ТувалуАстраўная дзяржава Тувалу стала шостым членам ААН, з кім Абхазія ўсталявала дыпламатычныя адносіны і Сірыя. . Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Абхазіі часткай Грузіі. — паводле канстытуцыі Грузіі, тэрыторыя Паўднёвай Асеціі ўваходзіць у склад некалькіх раёнаў Грузіі. У 1991 годзе атрымала фактычную незалежнасць, якая з 2008 года прызнана 5 дзяржавамі — членамі ААН: Расіяй, Нікарагуа, Венесуэлай, НауруРэспубліка Науру прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і ТувалуАстравы Тувалу прызналі Паўднёвую Асецію. Усе астатнія дзяржавы — члены ААН прызнаюць тэрыторыю Паўднёвай Асеціі часткай Грузіі.
Часткова прызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частку тэрыторыі, на якую прэтэндуюць , якая кантралюе востраў Тайвань і яшчэ некалькі невялікіх астравоў. Пасля грамадзянскай вайны ў Кітаі ў 1949 годзе страціла дыпламатычнае прызнанне. Месца ў ААН было перададзена Кітайскай Народнай Рэспубліцы 25 кастрычніка 1971 года Рэзалюцыяй 2758 Генеральнай Асамблеі ААН. У наш час прызнаецца 23 дзяржаваміМалаві перастала прызнаваць суверэнітэт Тайваня. Кітайская Рэспубліка ажыццяўляе фактычна дыпламатычныя адносіны праз свае т.з. эканамічныя і культурныя прадстаўніцтвы (фактычна, пасольствы). прызнаецца 48 дзяржавамі, з’яўляецца членам Афрыканскага саюза. Большая частка заяўленай тэрыторыі краіны кантралюецца Марока.
Непрызнаныя дзяржавы
Тэрыторыя былога СССР Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка (з 1990) — непрызнаная дзяржава, абвешчаная на частцы тэрыторыі Малдаўскай ССР. Улады ПМР лічаць рэспубліку правапераемніцай Малдаўскай АССРУРОК ИСТОРИИ: ДЕЛО КОТОВСКОГО ЖИВЕТ, «Зеркало недели», № 44 (419) 16 — 22 ноября 2002, што існавала з 1924 да 1940 у складзе Украінскай ССР, нягледзячы на тое, што былыя межы МАССР і сучасныя межы ПМР не супадаюць. Апроч левабярэжжа Днястра ПМР таксама ўключае невялікую тэрыторыю на правым беразе, якая добраахвотна далучылася да рэспублікі напачатку 1990-х. Некалькі сёлаў рэспублікі як на правым, так і на левым беразе Днястра, заяўленыя ўладамі ПМР як частка ПМР, кантралююцца ўладамі Малдовы. Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка не прызнана ніводнай дзяржавай, якія маюць шырокае міжнароднае прызнанне, аднак яе прызналі Абхазія і Паўднёвая Асеція, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца краінамі, чыё прызнанне ў наш час абмежавана некалькімі дзяржавамі, якія ўваходзяць у ААН.
Спіс часткова непрызнаных дзяржаў
Часткова непрызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частку тэрыторыі, на якую прэтэндуюць — паводле канстытуцыі Сербіі, уваходзіць у склад гэтай дзяржавы як Аўтаномны край Косава і Метохія. У 2008 годзе косаўскія ўлады абвясцілі незалежнасць, якую да гэтага часу прызналі 106 дзяржавы-члены ААН, а таксама Тайвань і Мальтыйскі ордэн. Улады Рэспублікі Косава фактычна не кантралююць яе паўночную часткуПасол ЗША ў Косава: міжнародныя сілы ў Косава яшчэ на 10 гадоў, населеную сербамі. Дзяржава Палесціна ў наш час прызнаецца 134 дзяржавамі-членамі ААН і САДР. З’яўляецца дзяржавай-назіральнікам у ААН. Падзелена на дзве часткі, якія не маюць агульнай мяжы: Сектар Газа, які кантралюецца арганізацыяй ХАМАС, і Заходні бераг ракі Іардан, які часткова кіруецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА) пад кіраўніцтвам старшыні ПНА Махмуда Абаса (ён жа — прэзідэнт дзяржавы). У 1948 годзе ў выніку Араба-ізраільскай вайны тэрыторыі Сектара Газы і Заходняга берага ракі Іардан былі акупаваны Егіптам і Трансіарданіяй адпаведна, па выніках Шасцідзённай вайны (1967) — Ізраілем. У 1980 годзе Усходні Іерусалім быў анексаваны Ізраілем пасля прыняцця Закона аб Іерусаліме — сталіцы Ізраіля. Паводле Пагадненняў у Осла (1993), паміж Ізраілем і АВП, была створана ПНА, якой быў перададзены адміністрацыйны кантроль над Сектарам Газа і часткай Заходняга берага ракі Іардан, а пытанні забеспячэння бяспекі засталіся за Ізраілем. Пасля сыходу Ізраіля з Сектара Газа ў 2006 годзе кіраўніцтва ПНА страціла ўладу ў сектары, які быў захоплены арганізацыяй ХАМАС (якая перамагла ў тым жа годзе на парламенцкіх выбарах у аўтаноміі), прызнанай у шэрагу краін тэрарыстычнай. – самаабвешчаная дзяржава, якая ў аднабаковым парадку абвясціла сваю незалежнасць ад Рэспублікі Самалі ў 1991 годзе, падчас грамадзянскай вайны ў гэтай краіне. 26 снежня 2025 года Ізраіль афіцыйна прызнаў дзяржаўнасць СамалілендаИзраиль первым в мире признал Сомалиленд независимым государством.
Асацыяваныя дзяржавы, прызнаныя суб’ектамі міжнароднага права Дзве дзяржавы, размешчаныя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй (Астравы Кука і Ніуэ) на сённяшні момант маюць права ўсталёўваць афіцыйныя дыпламатычныя адносіны і маюць іх з некаторай адносна невялікай колькасцю дзяржаўБольшасць дзяржаў не прызнае Вострава Кука суб’ектам міжнароднага права. Апазіцыя перамагла на выбарах у парламент Астравоў Кука. — Лента.ру, 19 лістапада 2010 года.: (з 1965) — маюць дыпламатычныя адносіны з 41 дзяржаваў, Ніуэ Ministry of Foreign Affairs and Immigration of the Cook Islands і ЕСEurope . (з 1974) — мае дыпламатычныя адносіны з 8 дзяржавамі, Астравамі Кука і ЕСUCB Libraries | GovPubs | Niue European Commission : Trade : Countries and regions.
Дзяржавы — члены ААН, якія не прызнаюцца некаторымі іншымі дзяржавамі У некаторых выпадках адна дзяржава — член ААН можа не прызнавацца адной ці некалькімі іншымі дзяржавамі, нягледзячы на членства ў адной арганізацыі.
. Станам на лістапад 2023 года 164 з 193 краін – членаў ААН прызнаюць суверэнітэт Ізраіля. Не прызнаюць яго пераважна мусульманскія краіны, а таксама Балівія, Куба, Паўночная Карэя і Венесуэла. Некаторыя з 29 дзяржаў, якія не прызнаюць Ізраіль зараз, ніколі яго не прызнавалі (Ірак, Ліван і Сірыя тэхнічна застаюцца ў стане вайны з краінай), а шэсць краін разарвалі з ім адносіны55 стран мира не признают Палестину, 29 – Израиль. не прызнаецца ТурцыяйЕС: Турцыю не прымуць у Еўрасаюз, пакуль яна не прызнае Кіпр Меркель на турэцкім беразе.