Канск () — горад (з 1782) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канскага раёна Краснаярскага края. Насельніцтва 86,8 тыс. чал. (2021). Заснаваны ў 1728 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Кан (прыток Енісея), за 247 км ад Краснаярска.

У горадзе працуюць прадпрыемствы дрэваапрацоўкі, хімічнай прамысловасці, машынабудавання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, тэкстыльная вытворчасць.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Алег Віктаравіч Дзячэнка (нар. 1971) — беларускі вучоны, дэпутат. Рэйнгольд Уладзіміравіч Краўчук (1929—1989) — украінскі і беларускі мовазнавец-этымолаг. Ірына Васілеўна Новікава (нар. 1959) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар. Міхаіл Іванавіч Сазонаў (нар. 1938) — вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі плазмы, доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (2009).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Краснаярскага края