Стэфан Гротхёйс (, нар. ) — галандскі канькабежац-спрынтар, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 1000 метраў, чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагабор’і і на дыстанцыі 1000 метраў у 2012 годзе, шматразовы чэмпіён Нідэрландаў у спрынце і на 1000 м, уладальнік Кубка свету на 1000 м ў сезоне 2010/ 2011 гадоў.
Спартыўная кар’ера У чэмпіянатах Нідэрландаў удзельнічае з 2001 года, але першыя перамогі пачаў атрымліваць у 2006 годзе, калі выйграў нацыянальны чэмпіянат па спрынтарскім шматбор’і.
Удзельнічаў на Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне на дыстанцыі 1000 метраў і стаў 8-м. На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы стаў чацвёртым на 1000 метраў і 16-м на 1500 м.
У 2011 годзе на чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі ў Інцэле стаў бронзавым прызёрам на 1000 м. У 2012 годзе стаў чэмпіёнам свету ў спрынтарскім мнагабор’і і чэмпіёнам на дыстанцыі 1000 метраў.
Рэкорд свету У 2012 годзе на чэмпіянаце свету па спрынце пабіў сусветны рэкорд Джэрэмі Уотэрспуна 9-гадовай даўніны па суме спрынтарскага мнагабор’я з вынікам 136.810 ачкоў.НА ЧЕМПИОНАТЕ МИРА УСТАНОВЛЕНО ЧЕТЫРЕ МИРОВЫХ РЕКОРДА
Спасылкі Асабісты сайт Статыстыка выступленняў
Катэгорыя:Канькабежцы Нідэрландаў Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Нідэрландаў Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па канькабежным спорце