Чарлз Грылі Абат (, — ) — амерыканскі астраном, спецыяліст па фізіцы Сонца і па вывучэнні і выкарыстанні сонечнай энергіі. Член Нацыянальнай АН у Вашынгтоне.
Біяграфія Даследаваў інфрачырвоную частку сонечнага спектру. Рабіў вызначэнні сонечнай пастаяннай, даследаваў размеркаванне энергіі ў спектры Сонца і зорак сканструяванымі ім спектрабаламетрам і радыёметрам. У 1895 г. скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут. У 1907—1944 дырэктар Смітсанаўскай астрафізічнай абсерваторыі; а ў 1928—1944 — сакратар Смітсанаўскага інстытута.
Катэгорыя:Астрафізікі ЗША Катэгорыя:Астраномы ЗША Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя