К’ель Абель (; , Рыбе — , Капенгаген) — дацкі , стваральнік філасофска-сімвалічнай драмы. З 1927 быў тэатральным мастаком. У камедыі «Згубленая мелодыя» (1935), «Ева адбывае сваю дзіцячую павіннасць» (1936) выказваецца думка пра грамадскае прызначэнне чалавека. Аўтар антынацысцкіх п’ес «Ганна Сафі Хельвіг» (1939) і «Сількебарг» (1946) пра дацкі Супраціў. У алегарычнай драме «Дні на воблаку» (1947) Абель перасцерагае пра небяспеку атамнай вайны. Драмы «Андэрсан, або Казка яго жыцця» (1955), «Дама з камеліямі» (1959) прасякнуты песімізмам.

Катэгорыя:Дацкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя