Сігізмунд Францавіч Наўроцкі (,  — , ) — беларускі і ўкраінскі рэжысëр, сцэнарыст. Член Саюза кінематаграфістаў Украінскай ССР.

Біяграфія У 1925 годзе скончыў магілёўскія курсы кіраўнікоў самадзейнасці, у 1932 годзе — юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 годзе — рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.

Пэўны час працаваў пракурорам у Мінску. У 1934—1941гадах працаваў асістэнтам рэжысëра, рэжысëрам ігравога і навукова-папулярнага кіно на кінастудыі «Ленфільм», «Белдзяржкіно», затым у 1941—1943 гадах — на Цэнтральнай Аб’яднанай кінастудыі мастацкіх фільмаў — ЦАКС у Алма-Аце. З 1944 года — рэжысëр Кіеўскай кінастудыі.

Фільмаграфія 1937 — Дняпро ў агні (сурэжысёр) 1939 — «Вогненныя гады» (другі рэжысёр) 1941 — Сям’я Януш («Жніво») 1945 — Зыгмунд Каласоўскі (сумесна з Б. М. Дмахоўскім) 1954 — «Асілак» ідзе ў Марто (сумесна з А. В. Брунчугіным), 1957 — Крутыя прыступкі

Літаратура Кино и время. Вып. 3-й. Режиссеры советского художественного кино. — М., 1963. — С. 190.

Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры Украіны Катэгорыя:Рэжысёры СССР Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта