Мікала́й Анто́навіч Міцке́віч, таксама Мікола Міцкевіч (, Парычы, цяпер , Гомельская вобласць — ) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).

Біяграфія

Скончыў Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926). У 1918—1920 гадах акцёр Першага таварыства беларускай драмы і камедыі. З 1926 года ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (у 1931—1933 гадах мастацкі кіраўнік), у 1934—1941 гадах рэжысёр тэатраў ва Украіне.

Творчасць Сярод роляў у БДТ-2: Адольф, («Цар Максіміліян»), Галадуха («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), фон Штубэ («Разлом» Б. Лаўранёва), Гадзіншчык («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна). Стварыў яркія спектаклі па п’есах беларускіх аўтараў «Качагары» І. Гурскага (1931), «Заложнікі» А. Кучара (1944), «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы (1950).

Літаратура

Спасылкі Мікалай Міцкевіч. Ён стаяў ля самых вытокаў… (Да 115-годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Міцкевіча, аднаго з заснавальнікаў Коласаўскага тэатра) Николай Мицкевич // КИНО-ТЕАТР.РУ

Катэгорыя:Рэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Рэжысёры СССР Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі