Транспанава́ная ма́трыца — матрыца , атрыманая з зыходнай матрыцы заменай радкоў на слупкі.

Фармальна, транспанаваная матрыца для матрыцы памераў  — матрыца памераў , вызначаная як AAT[i, j] = A[j, i].

Напрыклад,

     таксама      Колькасць радкоў транспанаванай матрыцы роўная колькасці слупкоў зыходнай і наадварот.

Уласцівасці транспанаванай матрыцы

Двойчы транспанаваная матрыца А роўная зыходнай матрыцы А.

Транспанаваная сума матрыц роўная суме транспанаваных матрыц.

Транспанаваны здабытак матрыц роўны здабытку транспанаваных матрыц, узятых у зваротным парадку.

Пры транспанаванні можна выносіць скаляр.

Вызначнік транспанаванай матрыцы роўны вызначніку зыходнай матрыцы.

Звязаныя вызначэнні Сіметрычная матрыца — матрыца, якая задавальняе суадносінам . Для таго, каб матрыца А была сіметрычнай, неабходна і дастаткова, каб:

матрыца А была квадратнай, элементы, сіметрычныя адносна галоўнай дыяганалі, былі роўныя.

Антысіметрычная (косасіметрычная) матрыца — матрыца, якая задавальняе суадносінам . Для таго, каб матрыца А была антысіметрычнай, неабходна і дастаткова, каб:

матрыца А была квадратнай, элементы, сіметрычныя адносна галоўнай дыяганалі, былі роўныя па модулі і розныя па знаку,

Адсюль вынікае, што элементы галоўнай дыяганалі такой матрыцы (могуць) раўняюцца нулю.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Тыпы матрыц