Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 (, таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 лістапада па 8 снежня 2013 года на арэне Barbican Centre, у Ёрку, Англія. Турнір стаў 37-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £755,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі, які саступаў у фінальным матчы з лікам 1:5 і 3:6, але дамінаваў у вячэрняй сесіі і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:7. На сваім шляху да тытула 31-гадовы аўстраліец перайграў Дылана Мічэла (6:0), Робі Уільямса (6:1), Лі Хана (6:3), Джо Пэры (6:1), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:2), Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (9:8) і леташняга пераможцу Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, Робертсан, які стаў чэмпіёнам свету ў 2010 годзе і перамог на Мастэрс у 2012 годзе, стаў восьмым снукерыстам у гісторыі, які выйграў усе турніры трайной кароны, а таксама выйграў свой трэці рэйтынгавы тытул (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая і Усі Класік) у 2013 годзе.

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 года стаў 37-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк, дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы турніру гуляліся на васьмі сталах арэны ў Barbican Centre.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship. На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету, пераможца якога атрымаў 10000 балаў.

ДасягненнеАчкіПераможца8000Фіналіст6400Паўфіналісты5120Чвэрцьфіналісты40001/8 фіналу30401/16 фіналу22401/32 фіналу14401/64 фіналу640

Асноўная сетка

Верхняя частка

Ніжняя частка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.Barbican Centre, Ёрк, Англія, 8 снежня 2013. Марк Сэлбі (1) 7:10 Ніл Робертсан (3) 2 Сусветны рэйтынг 1 12 Перамогі на турнірах 13 3 Рэйтынгавыя турніры 8 Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі Колькасць тытулаў Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 10 + 1 нічыя (2; 1) Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 5 + 1 нічыя (3; 0) 60 (23; 6) Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 52 (28; 4) 1 (0; 0) Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі) 1 (1; 0)

Рэйтынгавыя турніры Міні-рэйтынгавыя турніры Нярэйтынгавыя турніры Турніры з альтэрнатыўным фарматам

ТурнірСтадыяЛікАдкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2013 1/2 фіналу Марк Сэлбі3:6 Ніл РобертсанАдкрыты чэмпіянат Кітая 2013 Фінал Марк Сэлбі6:10 Ніл РобертсанWorld Open 2013 1/4 фіналу Марк Сэлбі3:5 Ніл Робертсан Championship League 2013 Група 3 - ГР Марк Сэлбі3:1 Ніл Робертсан Мастэрс 2013 Фінал Марк Сэлбі10:6 Ніл РобертсанЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2012 1/4 фіналу Марк Сэлбі6:4 Ніл Робертсан Прэм'ер-ліга 2012 Групавы раўнд Марк Сэлбі1:5 Ніл Робертсан Championship League 2012 Група 3 - Фінал Марк Сэлбі2:3 Ніл Робертсан Championship League 2012 Група 3 - ГР Марк Сэлбі3:0 Ніл Робертсан Championship League 2012 Група 2 - 1/2 фіналу Марк Сэлбі3:1 Ніл Робертсан Championship League 2012 Група 2 - ГР Марк Сэлбі3:1 Ніл Робертсан Прэм'ер-ліга 2010 Групавы раўнд Марк Сэлбі4:2 Ніл Робертсан Championship League 2010 Група 2 - ГР Марк Сэлбі3:2 Ніл Робертсан Championship League 2008 Група 6 - Фінал Марк Сэлбі3:1 Ніл Робертсан Championship League 2008 Група 6 - ГР Марк Сэлбі 2:2 Ніл РобертсанАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2006 1/24 фіналу Марк Сэлбі5:3 Ніл Робертсан Дзённая сесія: 130:1 (130), 0:76 (63), 75:10, 89:0, 68:22 (57), 68:39, 21:65 (54), 0:123 (123) 130 Найвышэйшая серыя 132 1 Соценныя серыі 3 3 Серыі 50+ 7

Спасылкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 на CueTracker.net Фатаздымкі World Snooker з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 на Facebook

Катэгорыя:Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры Катэгорыя:2013 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2013 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2013/2014 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:Лістапад 2013 года Катэгорыя:Снежань 2013 года