Шанха́й Ма́стэрс 2013 (, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 па 22 верасня 2013 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў сёмым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у трэці раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £425,000 (на £15,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £80,000 атрымаў пераможца (на £5,000 больш, чым у мінулым годзе).

Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу чатырох дзён з 7 па 10 жніўня 2013 года ў забаўляльным цэнтры «Doncaster Dome» у Данкастэры, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Леташні фіналіст турніру Джад Трамп быў разгромлены Майклам Холтам у першым раўндзе з лікам 5:1. Джон Хігінс, пераможца Шанхай Мастэрс 2012, прайграў Марку Дэвісу ў другім раўндзе першынства. Кайрэн Уілсан, які займаў 100-е месца ў сусветным рэйтынгу перад турнірам, упершыню патрапіў у асноўную стадыю рэйтынгавага спаборніцтва і здолеў дайсці да чвэрцьфіналу, перайграўшы Сцюарта Бінэма ў 1/16 фіналу (5:1) і Марка Фу ў 1/8 фіналу (5:3). Сяа Гадун і Майкл Холт, якія да гэтага ніколі не праходзілі далей чвэрцьфіналаў на рэйтынгавых турнірах, сустрэліся ў 1/2 фіналу Шанхай Мастэрс 2013, дзе кітайскі снукерыст перамог з лікам 6:3. Другім фіналістам стаў яго суайчыннік Дзін Цзюньхуэй, які ў чвэрцьфінале перамог лідара афіцыйнага рэйтынгу Ніла Робертсана з Аўстраліі (5:2). Такім чынам, фінал Шанхай Мастэрс 2013 стаў першым выпадкам у гісторыі снукеру, калі ў вырашальным паядынку турніру рэйтынгавага ўзроўню сустрэліся два кітайскія снукерысты. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 140 ачкоў, зрабіў Бары Хокінс у чвэрцьфінальным матчы супраць 2-га нумара рэйтынгу Марка Сэлбі.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Дэвіда Гілберта (5:2), Шона Мёрфі (5:4), лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана (5:2), Бары Хокінса (6:2), і свайго суайчынніка Сяа Гадуна ў фінальным паядынку (10:6). Гэтая перамога стала трынаццатым прафесійным і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар'еры кітайца, а таксама другім спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам за паўгода (у сакавіку 2013 года ён выйграў Гранд-фінал PTC). Апроч таго, перамога на Шанхай Мастэрс паспрыяла ўздыму кітайскага снукерыста ў рэйтынгу на пяць пазіцый (з дванаццатай на сёмую).

Турнір

Шанхай Мастэрс 2013 года стаў сёмым розыгрышам Шанхай Мастэрс (), які праходзіў штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай.

Шанхай Мастэрс 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы асноўнай стадыі турніру (39 паядынкаў) гуляліся на чатырох сталах на шанхайскай гранд-сцэне, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла больш, чым за месяц да гэтага ў забаўляльным цэнтры «Doncaster Dome» у Данкастэры, Англія.

Прызавыя грошы

Bank of Communications у трэці раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £15,000 і склаў £425,000, стаўшы рэкордным прызавым фондам гэтага турніру. Таксама на £5,000 больш у параўнанні з розыгрышам 2012 года атрымаў пераможца турніру — £80,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£80,000Фіналіст£35,000Паўфіналісты£19,500Чвэрцьфіналісты£11,0001/8 фіналу£7,5001/16 фіналу£6,0001/24 фіналу£2,3001/32 фіналу£1,5001/48 фіналу£250Вышэйшы брэйк у кваліфікацыі£200Вышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000 Агульны прызавы фонд £425,000

Рэйтынгавыя ачкі

Шанхай Мастэрс 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, World Open і Адкрыты чэмпіянат Кітая), але яго адрозненне ад іх заключалася ў структуры кваліфікацыйных раўндаў. Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

ДасягненнеАчкі Ачкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца7.000Фіналіст5.600Паўфіналісты4.480Чвэрцьфіналісты3.5001/8 фіналу2.6601/16 фіналу1.9609801/24 фіналу (квал.)1.6108051/32 фіналу (квал.)1.2601/48 фіналу (квал.)9104551/64 фіналу (квал.)560280

Фармат турніру

На Шанхай Мастэрс 2013 прыняло ўдзел 136 ігракоў, з якіх 121 — удзельнікі мэйн-тура і 15 — аматары. 64 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 117, 4 снукерысты, якія не мелі рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не мелі нумара пасеву, а таксама 7 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў 7 жніўня 2013 года (больш, чым за месяц да асноўнай стадыі). У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Другі круг праходзіў 8 жніўня 2013 года. Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), які праходзіў 9 жніўня 2013 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 10 жніўня 2013 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла ў забаўляльным цэнтры «Doncaster Dome» у Данкастэры, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых выпадковых гульцоў з тых, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу былі расцягнутыя на тры дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 7 жніўня 9 5 Другі кваліфікацыйны раўнд 8 жніўня 9 5 Трэці кваліфікацыйны раўнд 9 жніўня 9 5 Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 10 жніўня 9 5 Уайлдкард раўнд 16—17 верасня 9 5 1/16 фіналу 16—18 верасня 9 5 1/8 фіналу 19 верасня 9 5 1/4 фіналу 20 верасня 9 5 1/2 фіналу 21 верасня 11 6 Фінал 22 верасня 19 10

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйная сетка

Соценныя серыі

У 94 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 18 соценных серый. Ніводны гулец не выканаў у кваліфікацыі два сэнчуры. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе 38-ы сеяны турніру Джэймі Бёрнэт у паядынку супраць Адама Дафі зрабіў брэйк у 137 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. Такім чынам, шатландскі снукерыст атрымаў узнагароду ў £200 за вышэйшы брэйк у кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Джэймі Бёрнэт 1 137 Дэніэл Уэлс 1 128 Пітэр Лайнс 1 127 Гэры Уілсан 1 125 Лі Хан 1 120 Цаа Юйпэн 1 120 Сайман Бэдфард 1 118 Джон Эстлі 1 115 Джэк Лісоўскі 1 113 Майк Дан 1 108 Марк Джойс 1 106 Робі Уільямс 1 105 Панкай Адвані 1 105 Дэвід Гілберт 1 104 Том Форд 1 103 Мэцью Сэлт 1 100 Джэймі Джонс 1 100 Джо Пэры 1 100Увогуле 18 Найвышэйшы брэйк: 137 (Джэймі Бёрнэт)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2013 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.

Восем снукерыстаў: Ніл Робертсан, Марк Сэлбі, Шон Мёрфі, Сцюарт Бінэм, Дзін Цзюньхуэй, Мэцью Стывенс, Алістэр Картэр і Раян Дэй прымалі ўдзел у сёмым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.

8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Чжоу Юэлун, Чжаа Сіньтун, Лу Нін, Чжу Інхуэй і Ван Юйчэнь, якія ўжо атрымлівалі такі ж прывілей у 2012 годзе (усе пяць гульцоў прайгралі свае матчы ў уайлдкард раўндзе Шанхай Мастэрс 2012), а таксама навічкі турніру Юань Сыдзюнь, Лінь Шуай і Фан Сюнмань.

У 2013 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 9 дэбютантаў: Дэвід Гілберт (39), Марк Джойс (46), Пітэр Лайнс (55), Цаа Юйпэн (58), Дэвід Грэйс (85), Кайрэн Уілсан (97), Юань Сыдзюнь, Лінь Шуай і Фан Сюнмань.

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Чатыры ўдзельнікі розыгрышу 2013 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2008), Алістэр Картэр (2010), Марк Сэлбі (2011) і Джон Хігінс (2012).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2013 года стаў 43-гадовы Пітэр Лайнс. Майку Дану і Марку Дэвісу падчас турніру было па 41 году, а Марку Кінгу і Джо Пэры — па 39.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру