Эдвард Рыдз-Сміглы (; , г. Беражаны, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — ) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю. Пілсудскага. Маршал Польшчы (1936).
Біяграфічныя звесткі Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе актыўнай барацьбы, з 1912 у Стралешім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»). У 1-ю сусветную вайну ў легіёнах польскіх Ю. Пілсудскага, з ліпеня 1917 галоўны камендант Польскай вайсковай арганізацыі. 3 лістапада 1918 ваенны міністр адноўленай польскай дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польскімі войскамі Вільні (красавік 1919). У польска-савецкую вайну (1919—20) камавдаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліпень 1920), Гродна і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту (1926) падтрымаў Ю. Пілсудскага і яго прыхільнікаў. З мая 1935 генеральны інспектар узброеных сіл, працаваў над 6-гадовым планам рэфармавання ўзброеных сіл краіны. У час Польскай абарончай вайны 1939 года вярхоўны галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 лістапада); разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастрычніку 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дыверсійную дзейнасць.
Аўтар шэрагу прац па ваеннай гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.
Літаратура Грыбоўскі Ю. Рыдз-Сміглы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001. Leżeński C. Kwatera 139. Opowieść o marszałku Rydzu-Śmigłym. T. 1—2. Lublin, 1989.
Катэгорыя:Маршалы Польшчы Катэгорыя:Міністры абароны Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польска-ўкраінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Удзельнікі абароны Польшчы ў 1939 годзе Катэгорыя:Рух Супраціўлення ў Польшчы Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля Катэгорыя:Кавалеры камандорскага крыжа ордэна Virtuti Militari Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Радама Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Быдгашча