Абсалютная зорная велічыня — зорная велічыня зоркі пры ўмоўнай адлегласці 10 пс. Лічэбна звязаная з бачнай зорнай велічынёй праз модуль адлегласці.

Адрозніваюць абсалютныя зорныя велічыні, якія вымяраюцца ў розных фотаметрычных сістэмах.

Меншае значэнне зорнай велічыні азначае больш яркі аб’ект.

Звычайна значэнне абсалютнай зорнай велічыні зоркі азначаецца M (ад  — велічыня), а Сонца — M☉; само значэнне абсалютнай зорнай велічыні звычайна запісваецца ў форме ±<цэлая частка>m,<дробавая частка>. Напрыклад, візуальная абсалютная зорная велічыня Сонца Mv = +4m,79.

Гл. таксама

Бачная зорная велічыня Клас свяцільнасці Свяцільнасць

Катэгорыя:Назіральная астраномія