Горна-Алтайск () — горад (з 1928) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рэспублікі Алтай. Насельніцтва 64 тыс. чал. (2024). Заснаваны ў 1830 годзе. Да 1932 года называўся Улала (), з 1938 да 1948 года — Айрот-Тура (). Горад размешчаны ў паўночна-заходняй частцы рэспублікі, на тэрыторыі Маймінскага раёна. Адлегласць ад Горна-Алтайска да Масквы — 3641 км, да найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Бійск — 100 км. Вядзецца (2007) праектаванне чыгункі Бійск — Горна-Алтайск.
Вядомыя асобы Ніна Аляксееўна Крылова (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Рэспублікі Алтай