__NOTOC__

Linux Mint (, ад  — мята) — дыстрыбутыў аперацыйнай сістэмы Linux, створаны на базе дыстрыбутыва Ubuntu (які, у сваю чаргу, быў распрацаваны на базе Debian) і арыентаваны на прастату ўжывання. Графік выпуску выданняў: для галоўнай - не раней аднаго разу ў шэсць месяцаў, для LMDE - ад года да трох.

Камплектацыя і канфігурацыя Linux Mint мае адмысловае асяроддзе працоўнага стала Cinnamon, створанае на базе GNOME 3; таксама даступны версіі, якія выкарыстоўваюць MATE і Xfce. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы сервераў, рабочых станцый, персанальных камп’ютараў.

Стандартная ўстаноўка ўключае толькі свабоднае праграмнае забеспячэнне з магчымасцю дадаткова ўсталяваць прапрыетарныя драйверы і кодэкі, а таксама набор праграм для рэдагавання дакументаў (LibreOffice), работы з торэнт-трэкерамі (Transmission), вэб-браўзер Mozilla Firefox, паштовы кліент Mozilla Thunderbird і іншыя.

Сістэмныя патрабаванні

Для версіі Linux Mint 22.3 з любым стандартным асяроддзем працоўнага стала:

2 Гб аператыўнай памяці (рэкамендуецца 4 Гб); 20 Гб (рэкамендуецца 100 Гб) памяці на цвёрдым дыску; экран з расшырэннем 1024×768; CD або DVD-дыскавод або USB-порт для ўстаноўкі сістэмы; пажадана: доступ да Інтэрнэту.

Спасылкі

Афіцыйныя linuxmint.com Афіцыйная пляцоўка Linux Mint Атрыманне Вікі Афіцыйны форум Старонка на Distrowatch

Катэгорыя:Дыстрыбутывы Linux Катэгорыя:Linux Катэгорыя:Свабодныя аперацыйныя сістэмы Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2006 годзе