Ве́раніка Ві́ткава (; , Врхлабі, Чэхаславакія) — чэшская біятлоністка. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў змяшанай эстафеце, двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне сярод юніёраў (2006, 2009).

Сям'я Здэнек Віцька, яе дзядзька па бацьку — дзеючы біятланіст, бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2003), чэмпіён Еўропы (2000), цётка па маці — лыжніца, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў у Нагана — Яна Шалдава-Сухардава. Дзве малодшыя сястры Веранікі таксама спартсменкі.

Спартыўная кар'ера У біятлон прыйшла ў 10 гадоў, да гэтага займалася лыжамі. У 2004 стала членам зборнай каманды. У 2005 упершыню выступіла на міжнародных спаборніцтвах. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2006 выйграла індывідуальную гонку дзяўчын (10 км). У сезоне 2006—2007 з'явілася на спаборніцтвах сусветнага кубка. У сезоне 2007—2008 упершыню патрапіла ў трыццатку лепшых, заняўшы 14-е месца ў індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў, які праходзіў у 2008 годзе ў Рупольдзінгу, стала другой ў праследаванні.

У сезоне 2008/2009 яшчэ дзесяць разоў заняла месца ўжо сярод сарака лепшых, паказаўшы лепшы вынік у кубкавай кар'еры — 5-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету ў карэйскім Пхёнчхане. На юніёрскім сусветным першынстве 2009 у Кенмары выйграла эстафету і стала другой ў праследаванні. Па выніках сезона 2008/2009 была выбрана лепшай біятланісткай ЧэхііPodle očekávání: Vítková je poprvé nejlepší biatlonistkou sezony.

Улетку 2009 года перанесла хваробу, якая сарвала трэнеровачны працэс, што стала прычынай няўдалага выступлення на этапах Кубка свету 2009/2010.

Кубак свету 2007/2008 — 60-е месца (18 ачкоў) 2008/2009 — 36-е месца (196 ачкоў) 2009/2010 — 63-е месца (53 ачка) 2010/2011 — 43-е месца (139 ачкоў) 2011/2012 — 25-е месца (336 ачкоў) 2012/2013 — 16-е месца (511 ачкоў)

Вынікі выступленняў у Кубку свету 2012/20132012/13 Вынікі Эстэрсунд Хохфільцэн Паклюка Аберхоф Рупольдзінг Антхольц ЧС Нове-Места Халменколен Сочы Ханты-МансійскАчкоўМесцаЗмІндСпрПрСпрПрЭстСпрПрМСЭстСпрПрЭстСпрМССпрПрЭстЗмСпрПрІндЭстМССпрПрМСІндСпрЭстСпрПрМС384143319752421085161116232017472315310814101953DNS1470—————

Спасылкі Афіцыйны сайт

Petite, shy by nature, but with a strong will to succeed, Portrait of Veronika Vitkova — Part II  — артыкулы на сайце IBU

Катэгорыя:Біятланісткі Чэхіі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года