Аб’яднаная каманда — афіцыйная назва каманды, у якую ўваходзілі спартсмены дзяржаў — былых рэспублік СССР на зімовых і летніх Алімпійскіх і паралімпійскіх гульнях 1992 года, а таксама на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах.
Аб’яднаная каманда выступала на гульнях пад Алімпійскіх сцягам, афіцыйнай абрэвіятурай каманды ў пратаколах спаборніцтваў былі літары EUN (ад фр. Équipe Unifiée — Аб’яднаная каманда). На зімовых гульнях на цырымоніях узнагароджання прадстаўнікоў Аб’яднанай каманды ўздымаўся Алімпійскі сцяг, у гонар перамог гучаў Алімпійскі гімн; на летніх гульнях цырымонія праводзілася аналагічна ў камандных спаборніцтвах, аднак на цырымоніях узнагароджання ў асабістых спаборніцтвах уздымаўся дзяржаўны сцяг краіны спартсмена, у гонар перамог гучаў гімн яго дзяржавы. У склад Аб’яднанай каманды на зімовых гульнях уваходзілі прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны і Узбекістана. Яны заваявалі 9 залатых, 6 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў. Удзельнікамі Аб’яднанай каманды на летніх гульнях былі 12 дзяржаў былога СССР. Спартсмены Літвы, Латвіі і Эстоніі, што сфармавалі свае нацыянальныя зборныя, таксама маглі выступаць у складзе Аб’яднанай каманды — так, у складзе мужчынскай зборнай па баскетболе выступалі прадстаўнікі Латвіі. Спартсмены АК заваявалі 45 залатых, 38 сярэбраных і 29 бронзавых медалёў, заняўшы ў агульнакамандным заліку 1-е месца. У агульнакамандным заліку зімовых Гульняў 1992 спартсмены АК занялі 2-е месца. Неафіцыйна Аб’яднаная каманда часта называлася «зборнай СНД», што недакладна — Грузія ўвайшла ў склад СНД толькі ў 1993 годзе. Пасля заканчэння Гульняў у Барселоне каманда спыніла сваё існаванне; ўжо ў канцы 1992 года прадстаўнікі дзяржаў былога СССР выступалі самастойнымі камандамі.
Дзяржавы + Удзел дзяржаў у Аб’яднанай камандзе Краіна Абрэвіятура Зімовыя Гульні Летнія Гульні Арменія ARM + Усе 12 краін Азербайджан AZE - Беларусь BLR + Грузія GEO - Казахстан KAZ + Кыргызстан KGZ - Малдова MDA - Расія RUS + Таджыкістан TJK - Туркменістан TKM - Украіна UKR + Узбекістан UZB +
Медалі
Медалі на Летніх гульнях 1992 года 1992 Барселона45 38 29112 Усяго 45 38 29 112
Медалі на Зімовых гульнях 1992 года 1992 Альбервіль 9 6 823 Усяго 9 6 8 23
Медалі па летніх відах спорту Спартыўная гімнастыка 9 5 418 Лёгкая атлетыка 7 11 321 Барацьба 6 5 516 Плаванне 6 3 110 Цяжкая атлетыка 5 4 09 Стральба 5 2 18 Дзюдо 2 0 24 Фехтаванне 1 2 25 Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 02 Гандбол 1 0 12 Мастацкая гімнастыка 1 0 12 Баскетбол 1 0 01 Скачкі ў ваду 0 2 13 Бокс 0 1 12 Сучаснае пяцібор’е 0 1 12 Валейбол 0 1 01 Тэніс 0 0 22 Стральба з лука 0 0 22 Акадэмічнае веславанне 0 0 11 Воднае пола 0 0 11
Медалі па зімовых відах спорту
|align=left| Лыжныя гонкі || style="background:#F7F6A8;" |3|| style="background:#DCE5E5;" | 2|| style="background:#FFDAB9;" | 4||9 |- |align=left| Фігурнае катанне || style="background:#F7F6A8;" |3|| style="background:#DCE5E5;" | 1|| style="background:#FFDAB9;" | 1||5 |- |align=left| Біятлон || style="background:#F7F6A8;" |2|| style="background:#DCE5E5;" | 2|| style="background:#FFDAB9;" | 2||6 |- |align=left| Хакей || style="background:#F7F6A8;" |1|| style="background:#DCE5E5;" | 0|| style="background:#FFDAB9;" | 0||1 |- |align=left| Фрыстайл || style="background:#F7F6A8;" |0|| style="background:#DCE5E5;" | 1|| style="background:#FFDAB9;" | 0||1 |- |align=left| Шорт-трэк || style="background:#F7F6A8;" |0|| style="background:#DCE5E5;" | 0|| style="background:#FFDAB9;" | 1||1
Катэгорыя:Краіны на Алімпійскіх гульнях Катэгорыя:Распад СССР Катэгорыя:Летнія Алімпійскія гульні 1992 Катэгорыя:Зімовыя Алімпійскія гульні 1992