Хомі Джэхангір Баба (; , Бамбей, Індыя — , Манблан, Францыя) — індыйскі фізік, які сыграў значную ролю ў развіцці індыйскай атамнай навукі, тэхнікі і ядзернай праграмы. Ганаровы член шэрагу навуковых таварыстваў і акадэмій навук, у тым ліку Лонданскага каралеўскага таварыства (1941).

Баба вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, які скончыў ў 1930. Навуковую працу пачаў пад кіраўніцтвам Ральфа Фаўлера. У 1940—1945 гадах працаваў у Індыйскім інстытуце навук у Бангалоры, з 1942 года — прафесар. У 1945 стаў ініцыятарам стварэння і першым кіраўніком Інстытута фундаментальных даследаванняў Тата ў Бамбеі. Баба стаў старшынёй Камітэта па атамнай энергіі Індыі (з 1947) і дырэктарам Атамнага цэнтра Трамбэй (з 1957), які ён таксама заснаваў.

Баба таксама з’яўляўся буйным грамадскім дзеячам. Ён быў старшынёй на першай канферэнцыі па мірным выкарыстанні атамнай энергіі ў Жэневе ў 1955 гдзе. Акрамя таго ён некалькі гадоў (1960—1963) узначальваў Прэзідыум Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (IUPAP), а таксама з’яўляўся членам Навукова — кансультатыўнага савета МАГАТЭ.

Загінуў у горным масіве Манблан у выніку катастрофы самалёта, на якім накіроўваўся на чарговае пасяджэнне савета МАГАТЭ.

Катэгорыя:Фізікі Індыі