Расійскае ўварванне ў Крым — захоп і анэксія Крымскага паўвострава Расіяй у лютым-сакавіку 2014 годаКак Путин получил Крым и потерял Украину.
Перадгісторыя
У 1954 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Крымская вобласць была перададзена са складу РСФСР у склад УССРПолитическое значение Крыма для Украины в 1991–2014 гг..
У наступныя гады Крым працягваў заставацца тэрыторыяй, дзе пераважала рускае насельніцтва: па дадзеных перапісу 2001 года, рускія складалі каля 58 % насельніцтва Крыма, украінцы – 24 %, крымскія татары – каля 12 %, астатнія 6 % – гэта беларусы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.
Крымскія татары, карэнныя жыхары паўвострава, складалі прыблізна пятую частку насельніцтва да 1944 года, калі большасць з іх была дэпартавана ў Сярэднюю Азію нібыта за супрацоўніцтва з нацыстамі
У снежні 1991 года толькі 54 % выбаршчыкаў Крыма падтрымалі незалежнасць Украіны на рэферэндуме – гэта быў адзін з самых нізкіх паказчыкаў па Украіне.
Спробы ўкраінскага кіраўніцтва асіміляваць рускамоўнае насельніцтва стымулявалі настроі сярод крымчан адносна ўваходжання Крыма ў склад Расіі, якія ў цэлым захоўваліся на працягу ўсяго постсавецкага перыяду.
Гісторыя Палітычны крызіс ва Украіне канца 2013–пачатку 2014 гадоў
У лістападзе 2013 года прэзідэнт Віктар Януковіч адмовіўся падпісваць Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам. На пратэсты ў Кіеве выйшлі тысячы людзей – 22 лістапада яны ўстанавілі намётавы лагер на Плошчы Незалежнасці ў сталіцы Украіны.
Пратэсты працягваліся амаль тры месяцы. Часта адбываліся сутыкненні з [Беркут (спецпадраздзяленне)[|сілавікамі]]. Некаторыя з такіх сутычак прыводзілі да вялікай колькасці пацярпелых, а 22 лютага з’явіліся першыя ахвяры.
Паступова супрацьстаянне ўзмацнялася. Пратэстоўцы занялі некалькі важных дзяржаўных будынкаў. 18 лютага паміж сілавікамі і пратэстоўцамі пачалася перастрэлка, загінулі і былі паранены некалькі праваахоўнікаў і ўдзельнікаў пратэстаў.
22 лютага 2014 года Януковіч з’ехаў з Кіева і ў відэазвароце да народа назваў усё, што адбываецца дзяржаўным пераваротам. У той жа дзень Вярхоўная Рада адхіліла прэзідэнта ад улады. На наступны дзень Януковіч прыбыў у РасіюКрымская весна в 2014 году.
Пратэсты ў Крыме Рэгіянальныя ўлады Аўтаномнай Рэспублікі Крым падтрымалі адстаўку прэзідэнта. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Анатоль Магілёў заявіў, што Вярхоўная Рада прыняла правільнае рашэнне. Аднак з ім пагадзіліся не ўсе.
Наступныя некалькі дзён у Севастопалі збіраліся стыхійныя мітынгі. Іх удзельнікі выступалі супраць новай улады, якая ўсталявалася ў Кіеве, за правядзенне рэферэндуму пра незалежнасць Рэспублікі, а таксама за далучэнне Крыма да Расіі.
Не ўсе акцыі праходзілі мірна. 26 лютага ля Вярхоўнага Савета Крыма адбыліся сутыкненні паміж удзельнікамі двух розных мітынгаў – прадстаўнікамі Меджліса крымскататарскага народа (выступалі супраць рэферэндуму) і мясцовымі жыхарамі, якія хацелі, каб паўвостраў вярнуўся ў склад Расіі. У выніку пацярпелі 30 чалавек, не выжылі двое.
23 лютага падчас шматтысячнага мітынгу ў Севастопалі жыхары абралі мэрам горада Аляксея Чалага. А 27 лютага ў Крыме змяніўся прэм’ер-міністр. Пасаду заняў Сяргей Аксёнаў, які ўзначальваў партыю «Рускае Адзінства». Анатоль Магілёў сышоў у адстаўку.
Расійскае ўмяшанне
На канец лютага 2014 года расійскія войскі дыслакаваліся на тэрыторыі Крымскага паўвострава ў адпаведнасці з расійска-ўкраінскімі дамовамі па Чарнаморскім флоце ад 28 мая 1997 года, дзеянне якіх было падоўжанае ў 2010 годзе.
Паводле «Пагадненняў пра статус і ўмовы знаходжання Чарнаморскага флоту Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны», да Расіі на правах 20-гадовай арэнды перайшлі: галоўная бухта горада — з прычаламі для стаянкі больш чым 30 баявых караблёў, бухта Каранцінная з брыгадай ракетных катэраў Чарнаморскага флоту і вадалазным палігонам, Казачая бухта, дзе была размешчана брыгада марской пяхоты, Паўднёвая бухта. У Стралецкай бухце сумесна базіраваліся караблі расійскага і ўкраінскага флатоў. Расія атрымала таксама ў арэнду асноўны арсенал боепрыпасаў, ракетную базу Чарнаморскага флоту, дэсантны палігон і два аэрадромы: пад Сімферопалем і Севастопаль (Кача). Украіна згаджалася на выкарыстанне Чарнаморскім флотам у Крыме, за межамі Севастопаля, расійскіх флоцкіх аб’ектаў: 31-га выпрабавальнага цэнтра ў Феадосіі, пунктаў ВЧ-сувязі ў Ялце і Судаку і крымскага ваеннага санаторыя. Згодна з дамоўленасцямі Расія магла мець ва Украіне не больш за 25 тысяч чалавек асабістага складу, 24 артылерыйскія сістэмы калібра больш за 100 мм, 132 бронемашыны, 22 баявыя самалёты марской авіяцыі наземнага базіравання, а колькасць расійскіх караблёў і судоў не павінна была перавышаць 388 адзінак. На аэрадромах у Гвардзейскім і Севастопалі (Качы) можна было размяшчаць 161 лятальны апаратСостав Черноморского флота ВМФ России. Инфографика. Расійскі бок абавязаўся не мець ядзернай зброі ў складзе Чарнаморскага флоту РФ на тэрыторыі УкраіныУгода між Україною і Російською Федерацією про статус та умови перебування Чорноморського флоту Російської Федерації на території України.
Паводле расійскіх дадзеных, на пачатак сакавіка 2014 года кантынгент расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны складаў каля 16 тысяч чалавек. Украіна не дэнансавала пагадненне з Расіяй, а перавышэння гранічнай колькасці расійскіх войскаў, якая вызначаецца гэтым дакументам, зафіксавана не было, што дазволіла расійскаму кіраўніцтву адпрэчваць абвінавачванні ў «акупацыі» Крыма.
Нягледзячы на прынятае 1 сакавіка рашэнне Савета Федэрацыі пра выкарыстанне расійскіх войскаў ва Украіне, расійскае кіраўніцтва аж да сярэдзіны красавіка не прызнавалаВ Крыму нет российских войск, заявил ШойгуОткуда ружьишки?, што Узброеныя сілы РФ сапраўды датычныя да падзей па блакаванні і захопу стратэгічных аб’ектаў, украінскіх воінскіх частак і штабоў, распачатым яшчэ ў ноч з 26 на 27 лютага з захопу будынкаў парламента і ўрада Крыма ў Сімферопалі. Факт ваеннага ўмяшання быў прызнаны толькі пасля далучэння Крыма да Расіі.
19 красавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскія вайскоўцы, якія забяспечвалі бяспеку пры правядзенні рэферэндуму ў Крыме, атрымаюць дзяржузнагароды, але іх імёны пакуль не будуць агалошваццаПутин наградит военных за проведение референдума в Крыму. Таксама, як пазней было паведамлена , яшчэ 25—31 сакавіка дзяржаўныя ўзнагароды Расіі, ведамасныя медалі Міністэрства абароны РФ «За вяртанне Крыму» і ганаровыя граматы за дзеянні ў Крыме атрымаў і цэлы шэраг грамадзянскіх асоб.
Грамадскія арганізацыі Расіі
Дзеянні расійскага кіраўніцтва ў Крыме пад лозунгам «абароны суайчыннікаў» атрымалі шырокую падтрымку ад насельніцтва і розных грамадскіх арганізацый Расіі. У расійскіх СМІ з першых дзён сакавіка паведамлялі пра шматтысячныя мітынгі «у падтрымку Крыму» практычна ва ўсіх рэгіёнах Расіі, у якіх удзельнічалі арганізацыі Агульнарасійскага народнага фронту, прафсаюзы, усе парламенцкія партыі, патрыятычныя рухі і разнастайныя грамадскія арганізацыі. Паўсюдна быў арганізаваны збор гуманітарнай дапамогі — медыкаментаў, намётаў, прадуктаў і інш.
У Крым «для абароны крымскіх рускіх ад прыгнёту»На Кубани медики и казаки готовятся ехать в Украину, а газеты призывают брать в руки оружие — ТСН, 12 марта 2014 адправіліся рэестравыя казакі расійскага Кубанскага казацкага войска на чале з атаманам Мікалаем Далудай«Своих не бросаем!»: регионы России готовы принять беженцев из Украины — АиФ, 03/03/2014. Паводле дадзеных расійскіх СМІ, іх колькасць дасягала некалькіх соценьКраснодарский казак о «Беркуте», зайцах и особенностях «полевого» Крыма — РБК, 14 марта 2014 г., пры гэтым у Крыме «невядомыя ўзброеныя людзі» ўзброілі іх агнястрэльнай зброяй«Крымская весна» в России: шаги к воссоединению — РБК, 16 марта 2014 г.
Таксама ў Крым выязджалі актывісты усерасійскай палітычнай партыі «Радзіма», якія прынялі тут удзел у фарміраванні «атрадаў самаабароны» і арганізавалі юрыдычныя прыёмныя для аказання дапамогі ўсім жадаючым у атрыманні расійскага грамадзянства.
Украінскія СМІ паведамлялі, што на баку крымскіх ўладаў прынялі ўдзел актывісты расійскай партыі Эдуарда Лімонава. Сама партыя афіцыйна заявіла набор добраахвотнікаў для паездкі ў КрымУ Донецьку й Криму сепаратизм розпалюють російські націоналісти й неонацисти? — Українська правда, 07 березня 2014.
Крымская аперацыя Украінскія эксперты і чыноўнікі сцвярджалі, што Масква на працягу многіх гадоў таемна рыхтавала план па анексіі Крымскага паўвострава, які і быў рэалізаваны ў самы цяжкі момант для Украіны, калі адбылося крывавае супрацьстаянне на Еўрамайдане.
Самай ранняй датай пачатку ўварвання называецца 20 лютага 2014 года, пазначанае на расійскім медалі «За вяртанне Крыма». 20 лютага і расійскія, і ўкраінскія падраздзяленні былі прыведзены ў стан гатоўнасці. 22 і 23 лютага батальёны спецназу і ПДВ выйшлі са сваіх месцаў дыслакацыі, іншыя былі перакінутыя бліжэй да Керчанскага праліва. Пуцін у апублікаваным у 2015 годзе тэлеінтэрв’ю сцвярджаў, што даручэнне «пачаць працу па вяртанні Крыма ў склад Расіі» аддаў пасля начной нарады 22—23 лютага 2014 г.
Як стала вядома ў ноч з 20 на 21 лютага, прэзідыум Вярхоўнага савета Крыма спрабуе склікаць 21 лютага пазачарговую сесію парламента для абмеркавання пытання «Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ва Украіне». Калі ж прыхільнікі Еўрамайдана паспрабавалі раніцай 21 лютага правесці каля будынка парламента акцыю-пікет «супраць аддзялення Крыма ад Украіны», ім перашкодзілі каля ста маладых людзей, якія назваліся актывістамі «Народна-вызвольнага руху»Возле крымского парламента произошла потасовка | Новости Крыма за 15 минут Под зданием Верховной Рады Крыма началась бойня (ФОТО) | КОММЕНТАРИИСторонников Евромайдана милиция увела от Верховной Рады Крыма | Центр журналистских расследованийВ Симферополе на митинги стали приходить с оружием.
За дзень да гэтага ў Чаркаскай вобласці (Корсунь-Шаўчэнкаўскі раён) падвергліся нападу восем аўтобусаў з крымскімі антымайданаўцамі, што вярталіся з Кіева. Іх спынілі групы ўзброеных прыхільнікаў Майдана, пасля чаго чатыры аўтобусы былі спалены, дзясяткі крымчан атрымалі ўдары, пераломы, апёкі і чэрапна-мазгавыя траўмы, людзей падвяргалі зневажанням і здзекаваннямКрымских «защитников президента» заставляли петь гимн Украины . У шэрагу СМІ было апублікавана зацвярджэнне, што падчас нападу каля трыццаці жыхароў паўвострава з розных раёнаў прапалі без вестак і як мінімум сямёра былі забітыяКрымчане рассказали о Корсунь-Шевченковской трагедии. ВЕСТИ.ua, 02.04.14. Ужо раніцай 21 лютага галоўнае ўпраўленне МУС Украіны ў АР Крым заявіла, што паводле дадзенага выпадку быў зроблены афіцыйны запыт і праведзена «старанная праверка», вынікі якой, як сказана ў паведамленні ГУ МУС, «сведчаць пра адсутнасць фактаў смерці жыхароў АР Крым на тэрыторыі Корсунь-Шаўчэнкаўскага раёна Чаркаскай вобласці»Информация СМИ не соответствует действительности. // ССО ГУМВД Украины в АР Крым, 21.02.2014. Ніякага расследавання непасрэдна пасля інцыдэнту не праводзілася, а па стане на канец ліпеня 2014 года якіх-небудзь звестак пра асобу людзей, пра гібель якіх заяўлялася раней, выяўлена не было.
24 лютага Севастопальскі гарсавет прызначыў грамадзяніна Расіі Аляксея Чалага мэрам Севастопаля. Некалькі атрадаў 810-й брыгады марской пяхоты РФ занялі гарадскую плошчу, парушыўшы Пагадненне пра знаходжанне флоту РФ на тэрыторыі Украіны. 25 лютага БДК «Мікалай Фільчанкаў» даставіў 200 вайскоўцаў сіл спецыяльных аперацый Расійскай Федэрацыі, верагодна з камандавання. Магчыма, што «Мікалай Фільчанкаў» пазней перавёз Віктара Януковіча з Крыма ў Расію.