Рыгор Іванавіч Байда (; 3(16).12.1902, вёска Ляскі, Чаркаскі раён — ) — камбайнёр, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1951, 1958), заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі УССР.
Біяграфія У 1925-28 батрачыў у кулакоў. У 1929-32 працаваў на заводзе. Трактарыст Крынічапскай МТС Крынічанскага раёна (1932-38), камбайнер Навамаскоўскай МТС (1938-41 і 1945-59) і калгасу «Вылучэнец» Навамаскоўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці (з 1959). У 1950 намалаціў камбайнам С −6 на полі за 25 рабочых дзён 8197 ц збожжавых і алейных культур. Высокіх вытворчых паказчыкаў Байда дамагаўся і ў наступныя гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР 5-га склікання. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна.
Літаратура В. О. Жадько. Український Некрополь. Київ. 2005. IBSN 966-8567-01-3. стор. 119.
Катэгорыя:Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чаркаскай вобласці