Байсунтау () — горны хрыбет ва Узбекістане, паўднёва-заходняе адгор'е Гісарскага хрыбта.
Працягласць хрыбта складае каля 150 км, найбольшая вышыня — 4424 м. Хрыбет складзены вапнякамі, пясчанікамі, глінамі. На схілах хрыбта бярэ пачатак рака Акдар'я. Ніжнія часткі схілаў пакрытыя паўпустыннай расліннасцю, вышэй — лясы з арчы і альпійскія лугі. Распаўсюджаныя карставыя з'явы.
Спасылкі Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория. 2006.
Катэгорыя:Горы Узбекістана