Равелі́н (ад «аддзяляць») — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне, звычайна трохкутнай формы, якое змяшчалася перад крапасным ровам паміж бастыёнамі.

Равеліны ўяўляюць сабой мураваную агароджу з казематамі для стралкоў або складаюца з рова і вала, які звычайна мае мураваную абліцоўку. Ужываліся для прыкрыцця крапасных сценаў ад артылерыйскага агню і атак праціўніка, для абстрэлу блізкіх подступаў да крэпасці і для засяроджання войска перад выпадамі.

Выкарыстоўваліся ў XVI—XIX стагоддзях.

Літаратура  — С. 609.

Катэгорыя:Фартыфікацыя