Мучынга — горны хрыбет у Паўночнай правінцыі Замбіі, які знаходзіцца на лініі водападзелу паміж басейнамі рэк Конга і Замбезі. З аднаго боку працякае рака Чамбешы, з другога — рака Луангва. Даўжыня хрыбта каля 700 км, найвышэйшы пункт — гара Мумпу (1893 м). Уздоўж Мучынгі праходзяць транспартныя артэрыі, якія злучаюць Замбію з Танзаніяй. На поўначы размяшчаецца адзін з раёнаў вырошчвання кавы.
Катэгорыя:Горныя хрыбты Афрыкі Катэгорыя:Геаграфія Замбіі