Залу́жжа (, ) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавета.
Гісторыя У XVIII стагоддзі ў Залужжы была пабудавана драўляная Свята-Георгіеўская царква, якая па сваёй кампазіцыі была вельмі падобная на Свята-Міхайлаўскую царкву ў Слуцку. У 1795 годзе царква была пераведзена з уніяцтва ў праваслаўе. У прыход уваходзіла толькі вёска Залужжа. У 1872 годзе царква была прызнана непрыдатнай да рамонту, побач пачалося ўзвядзенне сучаснай Залужанскай царквы, будаўніцтва якой скончылася ў 1903 годзе.История приходов Стародорожского благочиния
У 1866 годзе было адкрыта народнае вучылішча.
У 1940—1954 гадах цэнтр Залужскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
Геаграфія Размешчана на аўтадарозе Старыя Дарогі — Дрычын, за 18 км на паўночны захад ад Старых Дарог і чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі, за 130 км ад Мінска.
Насельніцтва Пачатак XIX стагоддзя — 840 жыхароў, 109 двароў . 1997 год — 664 жыхароў, 339 двароў.
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Свята-Георгіеўская царква (мяжа XIX—XX стст.) Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Брацкая магіла савецкіх лётчыкаў Помнік партызанам (каля аграгарадка)
Літаратура — С. 516.
Спасылкі
Катэгорыя:Дражнаўскі сельсавет (Старадарожскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Старадарожскага раёна