Дэкларацыя незалежнасці Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль — дакумент, прыняты 11 сакавіка 2014 года Вярхоўнай Радай Аўтаномнай Рэспублікі Крым, які абвясціў Аўтаномную Рэспубліку Крым разам з горадам Севастопаль суверэннай дзяржавай, якая пры адпаведных вынікаў рэферэндуму 16 сакавіка 2014 мае права звярнуцца да Расіі пра ўключэнне тэрыторыі ў склад федэрацыі на правах суб'ектаПарламент Крыма прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці // BBC Україна. Рашэнне падтрымалі 78 з 81 прысутных дэпутатаў крымскага парламентаКрим прийняв "Декларацію про незалежність" // Українська правда. Таксама 11 сакавіка дэкларацыю падтрымаў Севастопальскі гарадскі саветВерховна Рада Криму на закритому засіданні прийняла "декларацію про незалежність" // Дзеркало тижня.
Рэакцыя Міністэрства замежных спраў Расіі прызнала незалежнасць Крыма, паколькі такое рашэнне Вярхоўнай Рады АРК спасылаецца на нормы міжнароднага права, у прыватнасці Статут ААН і высноў Міжнароднага Суда ААН ад 22 ліпеня 2010 года па КосавеЗаявление МИД Российской Федерации о принятии Декларации о независимости Автономной Республики Крым и г.Севастополя // МЗС Расіі .
Генеральная пракуратура Украіны звярнулася да Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева з патрабаваннем адмяніць зацверджаную Вярхоўнай Радай АРК і Севастопальскім гарсаветам Дэкларацыю аб незалежнасці Крыма і рашэнне аб правядзенні рэферэндуму 16 сакавіка. У Генеральнай пракуратуры лічаць такія рашэнні незаконнымі і прызнае, што яны замахваюцца на тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Украіны, а таксама ставяць пад пагрозу грамадскі парадак, жыцці і здароўе грамадзян і шкодзяць грамадскім і дзяржаўным інтарэсам грамадзян УкраіныГенпрокуратура оскаржила "Декларацію про незалежність" Криму // iPress.
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала пратэст аб прызнанні незалежнасці Крыма Расіяй, паколькі такое рашэнне Вярхоўнай Рады АРК супярэчыць украінскаму заканадаўству. У МЗС Украіны выкліканы Часовы павераны ў справах Расійскай Федэрацыі ва Украіне Андрэй Вараб'ёўЗаява Міністэрства замежных спраў Украіны // МЗС Украіны.
Нелегітымным рашэннем аб аддзяленні Крыма ад Украіне назваў народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Юрый Мірашнічэнка, каментуючы пазіцыю партыі адносна крымскіх падзейМірошниченко: Референдум 16 березня та кримська декларація про незалежність нелегітимні // Інтерфакс-Україна.
Лідар Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў негатыўна выказаўся адносна прыняцця дакумента, паколькі ён пагаршае крызіс у КрымеДекларація про незалежність АРК і Севастополя поглиблює кризу - Чубаров // УНІАН.
Гл. таксама Анексія Крыма Расіяй
Зноскі
Спасылкі Декларация о независимости Автономной Республики Крым и г. Севастополя
Крым Катэгорыя:Анексія Крыма Расіяй