Рэха=Recha — часопіс, орган беларускай працоўнай эміграцыі ў Францыі. Выдаваўся рататарным спосабам у Парыжы ў 1938—1940 гадах пад рэдакцыяй Міколы Абрамчыка. Выйшла 8 нумароў: два лацінкай, адзін часткова лацінкай. З пачаткам нямецкай акупацыі Францыі друк быў спынены.
Камплект выдання захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лондане.
Змест нумароў № 1 (1 сакавіка 1938) Лаўзіц М. Сумныя абходзіны (С. 1—2) Машара М. Вынятак з паэмы "Смерць Кастуся Каліноўскага" (С. 2—3) Бакач П. Аб Б. Тарашкевічу (С. 4—7) Дужы А. Аб Дварчаніну і Гаўрыліку (С. 7) Прысутны. З жыцця беларусаў у Францыі (С. 7—11) Краснадубскі П. З філіі Каняк (С. 11) Як закладаць філіі Хаўрусу; Як прыступаць да працы у новапаўстаўшай філіі (С. 11—13) Весткі з краю (ў т.л. некралогі Т. Грыба, П. Мятлы; З савецкай Беларусі; Беларуская хроніка) (С. 14—20)
№ 2 (верасень 1938) Беларуская эміграцыя і Беларусь (С. 3—6) З арганізацыйнага жыцця Хаўрусу Беларускіх работнікаў у Францыі (С. 8) Трохі аб Беларусі (С. 9—12) Палачанін У. Будзь гатоў (верш) (С. 15) Беларусы ў Амэрыцы; Беларусы ў Чэхаславаччыне (С. 16—17) З студэнскага жыцця (С. 18) Весткі з Беларусі (С. 19—22)
№ 3 (студзень 1939) Лаўзіц М. Польска-расейскі саюз і Беларусь (С. 3—4) Янка Купала. Годзе (верш) (С. 5) 13-я угодкі разгрому сялянска-работніцкай грамады (С. 6—7) Світка С. Сцяг Грамады (верш) (С. 7) Прысутны. З жыцця беларусаў у Францыі (С. 8—10) Палачанін У. [Вершы] (С. 13)
№ 4-5 (люты-сакавік 1939) Відук М. Беларусы вайны не баяцца (С. 3—4) Лаўзіц М. Камбінацыі Польшчы (С. 5—6) З паездкі па Заходняй Беларусі (С. 6—7) Беларусы на чужыне (С. 8—9) У філіях Хаўрусу (С. 9) Весткі з краю (С. 10—11) Лаўзіц М. З падзей апошніх дзён (С. 11—12)
№ 6-7 (красавік-май 1939) Віка М. 25 сакавіка (С. 1—3) Лаўзіц М. Чаму, хто і як будзе бараніць Польшчу (С. 3—4) Французская прэса аб Беларусі (С. 4—6) Беларусы на чужыне (С. 7—8) Весткі з краю (С. 10)
Літаратура Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Частка 1. — Варшава, 2004. — С. 144—157. — ISBN 83-920472-1-4.
Катэгорыя:Перыядычныя выданні беларускай дыяспары Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Францыі Катэгорыя:Беларусы ў Францыі