2-гі Прыбалтыйскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.2-гі Прыбалтыйскі фронтФранты Савецкіх Узброеных Сіл падчас Вялікай Айчыннай вайны

Гісторыя Утвораны 20 кастрычніка 1943 года ў выніку пераназвання Прыбалтыйскага фронту.

З 1 па 21 лістапада 1943 года войскі левага крыла фронту вялі наступ ў віцебска-полацкім кірунку.

У студзені — лютым фронт удзельнічаў у Ленінградска-Наўгародскай аперацыі 1944 г. Падчас Стараруска-Наваржэўскай аперацыі войскі фронту выйшлі на подступы да Острава, Пушкінскіх Гор, Ідрыцы; у ліпені 1944 года правялі Рэжыцка-Двінскую аперацыю і прасунуліся на захад да 200 км, а ў жніўні — правялі Маданскую аперацыю, падчас якой прасунуліся яшчэ на 60-70 км уздоўж паўночнага берага Заходняй Дзвіны і вызвалілі буйны вузел чыгуначных і шашэйных дарог — горад Мадана.

У верасні — кастрычніку 1944 года, падчас Прыбалтыйскай аперацыі 1944 г., войскі фронту прынялі ўдзел у Рыжскай аперацыі і да 22 кастрычніка выйшлі да тукумскай мяжы абароны праціўніка, блакіраваўшы сумесна з войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў Курляндыі групу армій «Поўнач». У наступным, да красавіка 1945 года, яны працягвалі блакаду і вялі баі па знішчэнні курляндскай групоўкі праціўніка. З лютага ў склад фронту ўвайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія дзейнічалі супраць гэтай групоўкі. 1 красавіка 1945 года фронт быў скасаваны, а яго войскі пераведзены ў склад Ленінградскага фронту.

Склад Першапачаткова ў склад фронту ўваходзілі: 3-я ўдарная армія 6-я гвардзейская армія 11-я гвардзейская армія 20-я армія 22-я армія 15-я паветраная армія У далейшым: 42-я армія 51-я арміі 1-я ўдарная армія 4-я ўдарная армія 10-я гвардзейская армія 14-я паветраная армія

Камандуючыя Маркіян Міхайлавіч Папоў Андрэй Іванавіч Яроменка Леанід Аляксандравіч Говараў

Члены Ваеннага Савета Л. З. Мехліс (кастрычнік — снежань 1943), генерал-лейтэнант; М. А. Булганін (снежань 1943 — красавік 1944), генерал-лейтэнант; У. М. Багаткін (красавік 1944 — сакавік 1945), генерал-лейтэнант. С. І. Шабалін (1944), генерал-маёр.

Героі Савецкага Саюза Іван Васільевіч Башарын — намеснік камандзіра эскадрыллі 810-го штурмавога авіяцыйнага палка 225-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 15-й паветранай арміі 2-го Прыбалтыйскага фронту, старшы лейтэнант.

Гл. таксама Савецкія франты падчас Вялікай Айчыннай вайны

Спасылкі

Катэгорыя:Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны